На Дзень незалежнасьці 3 ліпеня ў Беларусі затрымалі больш за 400 чалавек за ўдзел у маўклівай акцыі пратэсту «Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі». Падчас жорсткага разгону акцыі ў Менску сілавікі выкарыстоўвалі сьлезацечны газ. Відавочцы падзеі называюць дзеяньні ўладаў фашыстоўскімі і параўноўваюць падзеі з 1937 годам.
«Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку» ў Менску была заплянаваная на Прывакзальнай плошчы. Сталічны жыхар, 80-гадовы Іван Антанюк меўся тут сустракацца з унукам, які працуе на чыгуначным вакзале. Але пэнсіянэр ня толькі апынуўся ў гушчы падзей, але пасьпеў нават паспытаць сьлезацечнага газу:
«Я прыйшоў да ўнука, а таксама каб купіць памідораў і агуркоў, бо яны там таньнейшыя. Купіў і бачу — пад’яжджаюць гэтыя аўтазакі-лавушкі, расчыняюцца дзьверы, і пайшло: бедных дзяўчатак, хлопцаў — рукі ім ламаюць, закідваюць — ай, яй, яй — што рабілася. А тады — раптам — штосьці вочы пачалі сьлязіцца і кашаль пачаўся. Я думаў, што гэта толькі ў мяне, а пасьля гляджу — дык усе на прыпынку кашляюць. А пасьля нехта кажа — дык гэта ж газ пусьцілі. Думаю: Божачка ты мой, што ж вы робіце? Нельга ж было так. Усё роўна яны не ўтрымаюць сытуацыю».
Аліна Пальчэўская прыехала на Прывакзальную плошчу адмыслова, каб разам зь сяброўкай паўдзельнічаць у маўклівай акцыі. Як яна паведамляе, цудам ня трапіла ў аўтазак. А тое, што пабачыла, называе фашызмам і 37 годам у Беларусі:
«Людзі сабраліся спакойна, ціха, мірна, але пасьля пад’ехалі аўтазакі, і пачалі хапаць, запіхваць у гэтыя аўтазакі людзей, ужываючы грубую сілу. Прычым гэта рабілі людзі без усялякай формы, у цывільным, іх машыны — без апазнавальных знакаў. Людзей закідвалі ў гэтыя машыны і звозілі — так хіба мо пры Гітлеры было і вось зараз. Пры гэтым выкарыстоўваўся таксама сьлезацечны газ. Усё гэта было вельмі страшна. Але яшчэ страшней было глядзець у вочы гэтых сілавікоў у цывільным — пустыя і страшныя. Гэта пакаленьне цынікаў, якія гатовыя служыць каму заўгодна. У нашай краіне цяпер — 37 год ва ўсю».
Актывісты кампаніі «Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку», прызначыўшы акцыю на 3 ліпеня, зрабілі выклік ня толькі ўладам у цэлым, але і пэрсанальна кіраўніку краіны, які сам прыдумаў Дзень незалежнасьці — гэтак пракамэнтаваў падзеі, праваабаронца і юрыст Юры Чавусаў:
«Ёсьць устаноўка на жорсткае спыненьне акцыяў пратэсту, якія маюць палітычную матывіроўку. Гэтая жорсткая ўстаноўка не мяняецца ад 19 сьнежня 2010 году. Арганізатары ж сыгралі на падвышэньне градусу супрацьстаяньня, прызначыўшы акцыю 3 ліпеня — у дзень асабістага сьвята Лукашэнкі, бо ён сам прыдумаў і прызначыў гэты дзень Днём рэспублікі. Адпаведна ўлады прынялі рашэньне пра больш жорсткія дзеяньні адносна ўдзельнікаў гэтых акцыяў».
З нагоды жорсткага масавага затрыманьня ўдзельнікаў маўклівай акцыі «Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі» праваабарончы цэнтар «Вясна» зьвярнуўся у Пракуратуру і МУС з заявай, патрабуючы вызваліць затрыманых, а таксама выконваць міжнародныя абавязаньні ў галіне абароны правоў чалавека.

Але яшчэ страшней было глядзець у вочы гэтых сілавікоў у цывільным — пустыя і страшныя.