У Беларусі працягваецца ажыятажны попыт на ўсе віды замежных валют: даляры, эўра, расейскія рублі. Каля абменных пунктаў па-ранейшаму чэргі, а Нацыянальны банк не дае прагнозаў наконт таго, калі сытуацыя палепшыцца, і ці палепшыцца ўвогуле.
Абменны пункт «Беларусбанку» на вуліцы Леніна — адзін з многіх, дзе валюты сёньня не было. Удакладняю ў апэратаркі абменьніка:
Карэспандэнтка: «Даляры, эўра ў вас можна набыць?».
Апэратарка: «Няма, на жаль».
Карэспандэнтка: «І як можна набыць?».
Апэратарка: «Дзе як — дзе ў чаргу станавіцца, дзе ранкам прыходзіць».
Карэспандэнтка: «І як даўно гэта?».
Апэратарка: «Тры месяцы».
У пунктах абмену валют «Беларусбанку» і ўсіх камэрцыйных банкаў ужо некалькі месяцаў трываюць чэргі. Па-ранейшаму каля «абменьнікаў» застаюцца некалькі дзяжурных, якія кантралююць чаргу зь некалькіх дзесяткаў і нават сотняў чалавек. Гутару зь людзьмі:
Карэспандэнтка: «Ці ўдаецца ў вас набыць валюту?».
Спадар: «Доўга і цяжка. Трэба прыходзіць вось сюды а шостай раніцы і дзень стаяць аж да вечара. Пры гэтым — зусім ня факт, што вы набудзеце валюту».
Карэспандэнтка: «Што вы думаеце пра гэткую сытуацыю, якая склалася з валютай?».
Спадар: «Гэта няхай наш прэзыдэнт думае, які загнаў нашу краіну ў гэтую яму. Прэзыдэнт на месцы, урад на месцы, кіраўнік Нацбанку таксама — і вінаватых няма. Вінаватыя мы, якія сталі бяднейшымі ўдвая».
Карэспандэнтка: «Прэзыдэнт сказаў, што валюта найперш будзе накіроўвацца на сацыяльныя патрэбы дзяржавы. Што найперш скарыстае валюту той, хто здолее прывезьці яе з-за мяжы».
Спадарыня: «Вядома, нашы патрэбы і праблемы тут, зьнізу — яны зусім па-іншаму выглядаюць, чым тыя, што бачацца зьверху. Патрэбная валюта і на сацыяльныя патрэбы, да прыкладу, на набыцьцё мэдыкамэнтаў. Але хацелася б, каб і нам не было патрэбы ўкладаць свае грошы ў валюту, каб мы, як і раней, трымалі валюту ў беларускіх рублях. Але сёньня маем такую эканамічную сытуацыю, што мусім шукаць гэтую валюту, каб хоць неяк абараніць сябе і нашых бацькоў, якія ўжо ня раз страчвалі грошы».
Як паведамілі ў Нацыянальным банку, штодня жыхары краіны здаюць у абменныя пункты ўдвая менш валюты, чым да пачатку крызісу. Працу абменьнікаў Нацбанк валютай не падмацоўвае, паведаміў кіраўнік прэсавай службы Міхаіл Журавовіч:
«Абменныя пункты працуюць і будуць працаваць на той валюце, якую здае насельніцтва — колькі здасьць, гэтулькі і прададуць. Статыстыка паказвае, што ў абменных пунктах на тэрыторыі Беларусі штодня здаецца ад 9 да 11 мільёнаў даляраў у эквіваленце. Адпаведна, яны і выкупляюцца ў той жа колькасьці. Каб Нацбанк падмацоўваў банкі, каб яны падмацоўвалі абменныя пункты, — то гэтага ня будзе. Бо найперш не хапае валюты на першачарговыя мэты. І свабодна валюту можна набыць толькі на сацыяльныя патрэбы — вучобу за мяжой, сьмерць родзічаў за мяжой і гэтак далей — гэтым займаецца „Беларусбанк“. А ў астатнім… Колькі насельніцтва будзе здаваць, гэтулькі будзе і прадавацца».
Шэраг абменных пунктаў, асабліва ў раёнах, аддаленых ад цэнтраў гарадоў, цяпер зачыненыя. Прычынай таму — стратнасьць іх працы, кажа спадар Журавовіч:
«Нявыгадна. Калі няма валютаабменных апэрацый, то банку нявыгадна трымаць яго адкрытым і трымаць там чалавека. Лепш даць яму адпачынак на гэты час. Звычайна гэтыя абменьнікі застаюцца працаваць у буйных крамах, а ў так званых спальных раёнах навошта трымаць шмат абменьнікаў, калі дастаткова можа быць і аднаго? Безумоўна, што ўсё гэта часова — калі зьявіцца валюта, адбудзецца насычэньне валютнага рынку, то ўся гэтая праца адновіцца. Такая практыка ў нас ужо была, калі колькасьць абменьнікаў скарачалася ўдвая. На сёньня ж у Беларусі каля трох тысяч валютных касаў».
Карэспандэнтка: «Які ваш прагноз — як доўга можа захоўвацца такая сытуацыя?».
«Тут цяжка прадказаць. Усё будзе залежаць ад паступленьня валютнай выручкі з-за мяжы. І наколькі будуць паступаць крэдыты ад міжнародных арганізацый».

Калі няма валютаабменных апэрацый, то банку нявыгадна трымаць яго адкрытым і трымаць там чалавека..