Чаму ў той час, як на сусьветным рынку кошты на энэрганосьбіты зьніжаюцца, для шэраговых беларусаў яны ўзрастаюць? І гэта ў сытуацыі, калі рэальныя заробкі ў Беларусі ўжо некалькі месяцаў запар падаюць?
Актывісты моладзевай ініцыятывы «Альтэрнатыва» зладзілі вулічную акцыю ў гонар 95-х угодкаў Слуцкага збройнага чыну.
Актывісты моладзевай ініцыятывы «Альтэрнатыва» зладзілі вулічную акцыю ў гонар 95-угодкаў Слуцкага збройнага чыну. У цэнтры Менску яны віншавалі мінакоў са сьвятам і раздавалі сьцяжкі з гербам «Пагоня».
У Менскім гарадзкім судзе адбудзецца судовае паседжаньне ў справе вулічных акцый да дня памяці продкаў «Дзяды», якая адбыліся ў лістападзе 2014 году.
Сакратара Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ Алеся Чахольскага судзяць за захоўваньне і распаўсюд экстрэмісцкай літаратуры.
У Менску прайшла прэзэнтацыя кнігі вядомага амэрыканскага гісторыка Цімаці Снайдэра «Крывавыя землі. Эўропа паміж Гітлерам і Сталіным».
Гэта мастацкае палатно Алеся Цыркунова, прысьвечанае ўдзелу беларусаў у баях каля Монтэ-Касіна ў Італіі. А таксама карціна Ўладзімера Крукоўскага пад назвай «Што ж мы за людзі?», прысьвечаная гербу «Пагоня».
Берасьцейская мытня накіравала ў суд Маскоўскага раёну Берасьця заяву адносна наяўнасьці экстрэмізму ў кнігах Зянона Пазьняка «Абарона Курапатаў. Народны мэмарыял» і «Добрая фатаграфія».
Актывісты моладзевага грамадзкага аб’яднаньня «Альтэрнатыва» 27 лістапада ў цэнтры Менску будуць раздаваць нацыянальную сымболіку з выявай герба «Пагоня».
Актывісты руху салідарнасьці «Разам» заявілі, што гатовыя падтрымаць любыя пратэстныя ініцыятывы індывідуальных прадпрымальнікаў краіны.
Больш за 2000 чалавек паглядзелі ў менскім Палацы мастацтваў дакумэнтальна-мастацкую выставу «Праўда пра Курапаты. Факты, дакумэнты, сьведчаньні».
Узамен дзеці-сіроты атрымаюць права на льготны крэдыт. Дагэтуль гэтая катэгорыя грамадзян атрымлівала дзяржаўнае сацыяльнае жыльлё бестэрмінова.
У менскім Палацы мастацтваў працягваецца дакумэнтальна-мастацкая выстава «Праўда пра Курапаты. Факты, дакумэнты, сьведчаньні».
Выстава «Праўда пра Курапаты. Факты, дакумэнты, сьведчаньні» прадоўжыцца да 17 лістапада.
У менскім Палацы мастацтваў сёньня адкрываецца дакумэнтальна-мастацкая выстава «Праўда пра Курапаты. Факты, дакумэнты, сьведчаньні». Пачатак а 17-й гадзіне.
Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) накіравала спэцыяльнаму дакладчыку ААН па правах чалавека ў Беларусі Міклашу Харашці дасьледаваньне ў справе прэзыдэнцкага Дэкрэту № 3 «Аб папярэджаньні сацыяльнага ўтрыманства».
У вялікай залі Беларускай дзяржаўнай філярмоніі адбыўся канцэрт-мэмарыял «Струны сэрца чыстага», прысьвечанага памяці паэтаў Рыгора Барадуліна і Генадзя Бураўкіна.
Кансэрватыўна-хрысьціянская партыя БНФ зладзіла шэсьце з нагоды дня памяці продкаў «Дзяды» у Лошыцы. Акцыя адбылася пад моцным дажджом і пад наглядам сілавікоў у цывільным.
Актывісты моладзевай грамадзкай арганізацыі «Альтэрнатыва» правялі вулічную акцыю «Будзьма Беларусамі», прымеркаваную да дня Кастрычніцкага перавароту 7 лістапада.
Тамара Сяргей: «Гэта адказ прэзыдэнта на нашы звароты. Ён нам паказаў, што будуць правакацыі, а далей для ўсіх, хто не даспадобы, будзе дарога ў Курапаты».
Загрузіць яшчэ