Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чахольскага судзяць за нібыта «экстрэмісцкія» кнігі Зянона Пазьняка


Алесь Чахольскі
Алесь Чахольскі

Сакратара Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ Алеся Чахольскага судзяць за захоўваньне і распаўсюд экстрэмісцкай літаратуры.

Гаворка вядзецца пра кнігі Зянона Пазьняка «Абарона Курапатаў. Народны мэмарыял» і «Добрая фатаграфія».

Як паведаміў Свабодзе Алесь Чахольскі, ранкам 26 лістапада яго выклікалі ў аддзел міліцыі Фрунзенскага раёну, дзе далі пазнаёміцца з пратаколам, складзеным напярэдадні паводле артыкула 17.11 Адміністрацыйнага кодэксу без прысутнасьці самога спадара Чахольскага. Пасьля азнаямленьня з пратаколам Алеся Чахольскага даставілі ў суд Фрунзенскага раёну. Але ў выніку судовага разгляду пратакол быў адпраўлены на дапрацоўку, а працэс адкладзены.

Суд над Алесем Чахольскім стаўся працягам інцыдэнту, які здарыўся з актывістам 27 верасьня: на беларуска-польскай мяжы. Тады ў Алеся Чахольскага Берасьцейская мытня забрала па два асобнікі названых кніг дзеля праверкі на наяўнасьць у іх экстрэмізму. Днямі Берасьцейская мытня даслала паведамленьне, што адабраныя кнігі маюць экстрэмісцкі зьмест і што адпаведны зварот накіраваны ў суд Маскоўскага раёну Берасьця.

Цяпер Алесь Чахольскі спрабуе атрымаць зьвесткі пра камісію, якая выявіла экстрэмізм у кнігах Зянона Пазьняка, а таксама пра вынікі яе дасьледаваньня. Актывіст ня лічыць сябе вінаватым і перакананы, што перасьлед уладаў — помста Зянону Пазьняку за адкрыцьцё праўды пра Курапаты, а яму самому — за актыўную пазыцыю ў справе абароны Курапатаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG