Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У дзень Кастрычніцкага перавароту «Альтэрнатыва» заклікала: «Будзьма беларусамі»


Актывісты моладзевай грамадзкай арганізацыі «Альтэрнатыва» правялі вулічную акцыю «Будзьма Беларусамі», прымеркаваную да дня Кастрычніцкага перавароту 7 лістапада. Яны раздавалі мінакам бел-чырвона-белыя стужкі і стужкі з нацыянальным арнамэнтам.

Цягам паўгадзіны на вуліцы Няміга ў Менску яны раздалі некалькі сотняў стужак. Паводле актывістаў, мінакі ў большасьці ахвотна бралі стужкі, некаторыя прышпілялі іх да адзеньня.

Лідэр арганізацыі Алег Корбан гэтак пракамэнтаваў Свабодзе мэту акцыі:

«У чарговую гадавіну Кастрычніцкай рэвалюцыі мы нагадалі беларусам, што яны беларусы, каб яны шанавалі сваю нацыянальную годнасьць і гонар, і ня кланяліся камуністычным тыранам».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG