Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Да гадавіны Слуцкага збройнага чыну мінакам раздадуць «Пагоню»


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Актывісты моладзевага грамадзкага аб’яднаньня «Альтэрнатыва» 27 лістапада ў цэнтры Менску будуць раздаваць нацыянальную сымболіку з выявай герба «Пагоня».

Гэткім чынам, яны ўшануюць памяць паўстанцаў у 95-гадавіну Слуцкага збройнага чыну. Мінакі таксама атрымаюць віншаванкі з Днём Герояў-случакоў.

Як патлумачыў лідэр «Альтэрнатывы» Алег Корбан, у гэты дзень важна паказаць, што беларусы памятаюць і шануюць гістарычныя падзеі на Случчыне, а таксама гатовыя абараняць Радзіму ад магчымых захопнікаў. А для менчукоў гэта стане магчымасьцю больш даведацца аб слуцкіх героях і для многіх, магчыма, праўда пра герояў-паўстанцаў стане вядомая ўпершыню.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG