Лінкі ўнівэрсальнага доступу

16x9 Image

Вячаслаў Ракіцкі

Вячаслаў Ракіцкі – беларускі журналіст, тэатральны і кінакрытык, рэжысэр і сцэнарыст дакумэнтальнага кіно, перакладчык, пэдагог. Нарадзіўся ў 1953 годзе ў мястэчку Празарокі на Глыбоччыне. Скончыў факультэт журналістыкі БДУ. Кандыдат мастацтвазнаўства. Сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў і Беларускай асацыяцыі журналістаў. 

Аўтар дзьвюх кніг “Беларуская Атлянтыда” і кнігі “Сто адрасоў Свабоды”. Адзін з аўтараў трохтомнага акадэмічнага выданьня “Гісторыя беларускага тэатру”, зборніка перакладаў драматургіі Славаміра Мрожка “Дом на мяжы”. Напісаў некалькіх сотняў мастацтвазнаўчых і крытычных артыкулаў. Сумесна з Андрэем Куцілам на замову тэлеканала “Белсат”зьняў дакумэнтальныя фільмы “Даволі! Да Волі...”, “Каханьне па-беларуску”, “Выбар Саньнікава”, “Дарога Статкевіча”, дакумэнтальныя тэлесэрыялы “Сьцяна”, “Краты”, “Пераемнікі”. Ляўрэат шэрагу міжнародных кінафэстываляў.

Працаваў у Беларускім тэатры юнага гледача, Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклёру Нацыянальнай акадэміі навук, на Беларускім тэлебачаньні, у газэце “Культура”. Быў галоўным рэдактарам часопісу “Спадчына”. Выкладаў у Беларускай акадэміі мастацтваў, Беларускім унівэрсытэце культуры, Інстытуце сучасных ведаў, Беларускім гуманітарным ліцэі імя Якуба Коласа.

Аўтар Радыё Свабода з 1997 году.

Аўтар Вячаслаў Ракіцкі

Загрузіць яшчэ

XS
SM
MD
LG