Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Берасьце: людзі ідуць да помніка пакутнікам


На Трышынскіх могілках у Берасьце ўсталяваны адзіны ў рэгіёне помнік ахвярам палітычных рэпрэсіяў.


“Сёньня тут пабольшала кветак, — кажа старшыня гарадзкой суполкі Партыі БНФ Яўген Бяласін. — Назіраецца пераемнасьць. Сюды прыходзяць маладыя людзі, палову зь якіх я нават ня ведаю. Акрамя таго прыходзяць людзі, якіх мы не сустракаем на іншых акцыях. Ля помніка яны пакідаюць свае кветкі, зьнічы запальваюць. Так што людзі самі ўшаноўваюць ахвяраў палітычных рэпрэсій. Гэта ўжо па-народнаму. Без заклікаў нашай партыі ці іншых апазыцыйных”.

Суразмоўца таксама адзначыў, што ўчора ў Берасьці ля помніка ахвярам палітычных рэпрэсій адбыліся жалобны мітынг і памінальнае набажэнства. У сваім выступе Яўген Бяласін заявіў, што яшчэ ня ўсю сваю гісторыю раскрылі турмы НКВД на тэрыторыі Берасьцейскай крэпасьці і ў сутарэньнях банку па вуліцы Леніна. Не дасьледаваная гісторыя ўрочышча Дуброўка, дзе паводле расказаў жыхароў у сталінскія часы праводзіліся масавыя расстрэлы.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG