Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сярэдні заробак у жаночым лягеры — $88


Працоўнымі лягерамі для перавыхаваньня нядбайных бацькоў, пра неабходнасьць якіх заявіў напярэдадні Аляксандар Лукашэнка, могуць стаць так званыя ЛПП — лекава-працоўныя прафілякторыі.


Сёньня іх у Беларусі чатыры. Мужчынскія дзейнічаюць у Наваградку, Сьветлагорску і вёсцы Шышчыцы Слуцкага раёну. Жаночы ЛТП месьціцца ў Горацкім раёне на Магілёўшчыне.

Cёньня начальнік горацкага ЛПП палкоўнік міліцыі Леанід Котаў паведаміў “Свабодзе”, што сярэднемесячны заробак пацыентаў дасягнуў 176 тысяч 800 беларускіх рублёў.

“75 працэнтаў з гэтай сумы большасьць жанчын мусяць аддаваць у якасьці аплаты за знаходжаньне іх непаўналетніх дзяцей у дзяржаўных установах альбо апякунскіх сем’ях, — удакладняе палкоўнік Котаў. — Калі дзіця адно і малое, то плацяць 132 тысячы рублёў. Іншыя — 190 тысяч. У асобных жа двое-трое і больш дзяцей. Ім належыць плаціць 1—1,2 мільёна рублёў. А дзе яна столькі заробіць, калі ня мае спэцыяльнасьці і досьведу?”

Са словаў суразмоўцы, у жаночым ЛПП цяпер утрымліваюцца больш як 600 жанчын. Найпершы сродак перавыхаваньня — праца, прычым пад збройным кантролем жаночай роты ўнутраных войскаў. За горацкім ЛПП замацаваныя чатыры сельскія гаспадаркі, дзе жанчыны цяпер дояць кароў і прыбіраюць фэрмы, перабіраюць бульбу ды гародніну.

“Калі жанчына мае прафэсію муляра, то чаго яе накіроўваць на фэрму, калі яна больш заробіць на будоўлі? Зрэшты, на кожную працу даведзеныя нормы і расцэнкі. Калі гэта не выконваецца, то даводзіцца выкарыстоўваць сродкі пакараньня”.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG