Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ператрус у Драгічыне


Сёньня ў Драгічыне міліцыянты мясцовага РАУС ўварваліся ў кватэру сябра Партыі БНФ Ўладзімера Казекі.


Па тэлефоне Ўладзімер паведаміў, што міліцыянты падпільнавалі яго дома і прымусілі, каб ён адчыніў дзьверы. Са словаў Уладзімера, у часе ператрусу міліцыянты выявілі амаль дзьве тысячы асобнікаў сьвежага нумару газэты “Тут і цяпер”.

У 11.20 ператрус яшчэ працягваўся. Уладзімер Казека кажа, што на гэты час ў пакоі было ўжо пяць супрацоўнікаў Драгічынскага РАУС.

“Яны ўвесь час карыстаюцца мабільнай сувязьзю. Задаюць пытаньні кшталту, што шукаць, дзе шукаць і як шукаць? Мяне папярэдзілі, што будзе складзены пратакол і, магчыма, даставяць у будынак РАУС”, – паведаміў Уладзімер Казека.

Уладзімеру Казеке 45 гадоў, ён грамадзкі актывіст, кіраўнік Драгічынскай суполкі Партыі БНФ. Сёлета вылучаўся кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG