Сябра Партыі БНФ і рэгіянальнага каардынатара “Руху за Свабоду” Сяргей Панамарова з Клецку міліцыя аштрафавала на 140 тысяч рублёў.
Сёньня некаторых журналістаў у рэгіёнах супрацоўнікі КДБ выклікалі на допыты і прафіляктычныя гутаркі.
Сёньня раніцай у Жыткавічах мясцовыя міліцыянты затрымалі актывіста моладзевай арганізацыі “Грамадзянскі форум”Аляксандра Бандзюка. Пра гэта “Свабодзе” паведаміў грамадзкі актывіст з Гомелю Пётр Кузьняцоў.
Паводле дадзеных Беларускай асацыяцыі журналістаў, сёньня ў рэгіёнах краіны КДБ правёў ператрусы амаль у 30 незалежных журналістаў і сяброў грамадзкіх арганізацый.
У Магілёве ўжо больш за гадзіну доўжыцца ператрус у прыватным грамадзкім цэнтры, які ўзначальваюць сябры апазыцыі Віталь Васількоў і Рыгор Кастусёў.
Супрацоўнікі Бярозаўскага рэгіянальнага аддзяленьня КДБ Валеры Дайнэка і Вадзім Даніловіч праводзяць ператрус у кватэры незалежнай журналісткі Тамары Шчапёткінай.
Брэсцкая журналістка Натальля Чухно паведаміла “Свабодзе” пра вынікі ператрусу ў бацькоўскай кватэры.
Адразу трое маёраў управы КДБ па Магілёўскай вобласьці — Р.Гайшун, А.Раманаў і Я.Нікіценка — заявіліся сёньня а 8-й раніцы на кватэру журналіста Генадзя Судніка. Ператрус доўжыўся больш за дзьве гадзіны. Урэшце забралі сыстэмны блёк кампутара.
12 чалавек аштрафаваныя ў памеры ад 7 да 15 базавых велічыняў (245 – 525 тысячаў рублёў.
14 сяброў апазыцыйных партыяў і рухаў у Баранавічах правялі сёньняшнюю ноч у ізалятары часовага ўтрыманьня мясцовага аддзелу ўнутраных спраў. Гэта пацьвердзіла супрацоўніца па сувязях са СМІ РАЎС Натальля Сядзельнікава
Сёньня ва ўсіх рэгіёнах Беларусі дэмакратычная грамадскасьць адзначала 90-годзьдзе Беларускай Народнай Рэспублікі.
Сёньня ў Жодзіне судзьдзя Тацяна Трацюк пакарала зьняволеньнем на сем сутак чатрох арганізатараў сьвяткаваньня Дня Волі.
Сёньня судзьдзя Чыгуначнага раёну Гомелю Ільля Сьвірыдаў прысудзіў Андрэю Цянюту 10 сутак арышту. Яго прызналі вінаватым у дробным хуліганстве.
Сёньня ў судзе Чыгуначнага раёну Гомеля адбудзецца разгляд адміністрацыйнай справы супраць актывіста моладзевага дэмакратычнага руху Андрэя Цянюты. Пра гэта “Свабодзе” паведаміў праваабаронца Леанід Судаленка
Галоўны рэдактар газэты “Народная воля” Іосіф Сярэдзіч паведаміў “Свабодзе”, што міліцыянты Дубровенскага райаддзелу без тлумачэньня прычынаў вызвалілі арыштаваны імі грузавік з накладамі сьвежых нумароў газэт “Народная воля” і “Товарищ”:
Сёньня міліцыянты Дубровенскага райаддзелу міліцыі затрымалі наклады сьвежых нумароў газэт “Народная воля” і “Товарищ”
На тэрыторыі былога вайсковага шпіталю на вуліцы Пушкінскай у Берасьці разьмесьцяцца падразьдзяленьні абласнога ўпраўленьня ўнутраных спраў.
Адбылася першая экскурсія па месцах зьнішчэньня габрэяў Піншчыны
Актывісты пачалі зьбіраць подпісы людзей пад патрабаваньнем вызваліць Аляксандра Казуліна.
У райцэнтры Старыя Дарогі ў суботу адбудзецца ўрачыстае адкрыцьцё першага помніка заснавальнікам Беларускай Народнай Рэспублікі.
Загрузіць яшчэ