Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Баранавічы: сёньня будуць судзіць 14 чалавек


14 сяброў апазыцыйных партыяў і рухаў у Баранавічах правялі сёньняшнюю ноч у ізалятары часовага ўтрыманьня мясцовага аддзелу ўнутраных спраў. Гэта пацьвердзіла супрацоўніца па сувязях са СМІ РАЎС Натальля Сядзельнікава


У канцылярыі Баранавіцкага суду таксама спраўджваюць зьвесткі пра заплянаваныя на сёньня судовыя паседжаньні над удзельнікамі грамадзянскай акцыі 25 сакавіка.

Ўчора на цэнтральнай плошчы ў Баранавічах сабраліся некалькі дзесяткаў чалавек, якія рушылі пад бел-чырвона-белымі сьцягамі да Крыжа пацярпелым ад палітычных рэпрэсіяў, які ўсталяваны на вуліцы Смаленскай.

Міліцыянты перапынілі акцыю. 14 ўдзельнікаў былі затрыманыя і пад канвоем дастаўленыя ў ГАУС Баранавічаў. Сярод іх праваабаронца Сяргей Гоўша, сябра руху “За Свабоду” Віктар Сырыца, сьвятар грэка-каталіцкай царквы Яўген Маліноўскі і іншыя.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG