Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Клецку аштрафавалі апазыцыянэра


Сябра Партыі БНФ і рэгіянальнага каардынатара “Руху за Свабоду” Сяргей Панамарова з Клецку міліцыя аштрафавала на 140 тысяч рублёў.


Афіцыйная падстава – пражываньне ў Клецку без прапіскі.
Сяргей Панамароў паведаміў “Свабодзе”:

“Са мной гутарыў начальнік Клецкага РАУС Міхаіл Груша. Перадусім яго цікавіла, ці не я 25 сакавіка разьвесіў у Клецку бел-чырвона-белыя сьцягі ля будынку мясцовага райвыканкаму, вузла сувязі і Дома быту. Таксама Міхаіл Груша дапытваўся пра распаўсюджваньне ў райцэнтры газэты “Народная воля”. Міліцыянт абяцаў прад’явіць пазьней доказы маёй віны ў гэтым”.

Беларускія сьцягі ў Клецку. 25 сакавіка

Сяргей Панамароў – прадпрымальнік, выдавец і рэдактар незалежнага інфармацыйнага бюлетэня “Бойкі Клецк”. Сёлета быў двойчы аштрафаваны міліцыянтамі. У Клецку Сяргей Панамароў знаходзіцца па месцы працы і прапіскі сваёй жонкі Святланы.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG