“Супрацоўнікі ўправы КДБ па Берасьцейскай вобласьці А.Прыма, А.Бань і В.Без забралі, паводле складзенага імі сьпісу, сыстэмны блёк майго кампутара, шэраг нумароў газэты “Народная воля”, аўдыё- і відэаматэрыялы, некаторыя брашуры — усяго 32 рэчы”, - сказала Н.Чухно
Яшчэ Натальля Чухно ўдакладняе, што супрацоўнікаў КДБ цікавілі адказы на наступныя тры пытаньні:
“Ці знаёмыя вы са стваральнікамі сатырычных мультфільмаў пра Лукашэнку? Якое дачыненьне да тэлеканалу “БелСат” маюць гэтыя людзі? Як іхнія ролікі і фільмы трапляюць у эфір “БелСату”?”
Са словаў журналісткі, на ўсе гэтыя пытаньні яна дала адмоўныя адказы: “не знаёмая, ня ведаю, ня маю дачыненьня”.