Сёньня Беларускі гідрамэтэацэнтар зноў пацьвердзіў, што цяпер "запас вільгаці ў сьнезе нязначны, колькасьць ападкаў ніжэйшая за норму, глыбіня прамярзаньня глебы – ад 5 да 15 сантымэтраў”.
Дырэктар Вілейскага інтэрнату для дзяцей зь цяжкімі парушэньнямі мовы Мікалай Ваўчкоў адмовіўся ад удзелу ў судовых слуханьнях па справе незаконнага ўтойваньня беларускай сіраты Вікі Мароз.
Сёлетняя паводка на рэках беларускага Палесься зноў абвастрыла праблему якасьці пітной вады ў сельскіх паселішчах. Берасьцейскі абласны цэнтар гігіены і эпідэміялёгіі папярэджвае насельніцтва, што перавышэньне забруджанасьці нітратамі ўжо выяўлена у больш як 60 прыродных крыніцах і ў 15 тысячах вясковых студняў.
Шэсьць затрыманьняў міліцыянтамі за няпоўныя два дні зазнаў на Берасьцейшчыне лідэр руху “За Свабоду” Аляксандр Мілінкевіч.
Лідэр руху “За Свабоду” Аляксандар Мілінкевіч адмовіўся даваць пісьмовыя сьведчаньні ў аддзеле міліцыі Маскоўскага раёну Берасьця. Паводле апошніх паведамленьняў, А.Мілінкевіч цяпер на волі.
Міліцыянты Кобрынскага РАУС адпусьцілі Аляксандра Мілінкевіча, але, як толькі што паведаміў актывіст руху “За свабоду” Аляксей Кавалец, затрымалі зноў — цяпер у Жыткавіцкім раёне.
Лідэра руху “За Свабоду” Аляксандра Мілінкевіча затрымалі супрацоўнікі міліцыі Кобрынскага РАУС.
Пад пагрозай зрыву апынулася сустрэча лідэра незарэгістраванага руху “За Свабоду” Аляксандра Мілінкевіча з жыхарамі Берасьця.
Ужо больш як месяц служыць у войску сябра партыі БНФ, былы студэнт-выдатнік Гомельскага дзяржунівэрсытэту Зьміцер Жалезьнічэнка. Яго выключылі з ВНУ пасьля таго, як стала вядома пра ягоны ўдзел у апазыцыйным руху.
Судзьдзя Ленінскага раёну Берасьця Аляксандр Беразюк запатрабаваў выдаліць групу мясцовых актывістаў дэмакратычных сіл з паседжаньня, у якім разглядаецца скарга Дзяніса Турчаняка, Інгі Абрамавай, Жаны Абрамавай і Сяргея Вакуленкі ў абароне сваіх грамадзянскіх правоў.
Апытаньне на вуліцах Менску.
Судзьдзя Баранавіцкага гарадзкога суду Жана Капачэўская аштрафавала прадпрымальніка Мікалая Чарнавуса на 1 мільён 50 тысяч рублёў. Яго зьвінавацілі ў арганізацыі несанкцыянаванага мітынгу 11 лютага.
Судзьдзя Баранавіцкага гарадзкога суду Жана Капачэўская аштрафавала прадпрымальніка Мікалая Чарнавуса на 1 мільён 50 тысячаў рублёў. Яго зьвінавацілі ў арганізацыі несанкцыянаванага мітынгу прадпрымальнікаў 11 лютага.
Судзьдзя Пінскага гарадзкога суду Зьміцер Лешчанка вярнуў міліцыянтам пратакол, складзены на Аляксандра Васільева за, нібыта, непадпарадкаваньні супрацоўнікам міліцыі.
Другі дзень доўжыцца кругласутачная праца выратавальнікаў на месцы прарыву трубаправоду ў Рэчыцкім раёне на Гомельшчыне.
Міліцыянты прад’явілі лідэру салігорскіх прадпрымальнікаў Аляксандару Цацуру афіцыйную пастанову аб пазбаўленьні вадзіцельскіх правоў на два гады
Сёньня ў Салігорску вызваленыя з-пад арышту ў мясцовым РАУС актывісты кампаніі “За свабоднае разьвіцьцё прадпрымальніцтва” Ларыса Насановіч і Аляксандар Цацура.
Сёньня судзьдзя Пінскага гарадзкога суду Зьміцер Лешчанка прыняў рашэньне перанесьці разгляд адміністрацыйнай справы лідэра мясцовых прадпрымальнікаў Аляксандра Васільева на 15 лютага. Тым часам міліцыя спрабуе правесьці у кватэры А.Васільева ператрус.
Сёньня на калгасным рынку ў Пінску міліцыя затрымала актывіста кампаніі “За свабоднае разьвіцьцё прадпрымальніцтва” Аляксандра Васільева.
Сёньня ў Гомелі праваабронцы патрабавалі ад вайсковага начальства вызваленьня ад службы ў войску Зьмітра Жалезьнічэнкі.
Загрузіць яшчэ