«Это не женское дело», «Ражайце! І пабольшэ детей!» «Прэзидзенцкае крэсла я бы не уступил женшчыне», «Ну как жэншчына в юбке выйдет перед строем?»
«Свабоду слова так проста не задушыць», — кажа Бектур Іскендэр, стваральнік навінавага выданьня Kloop. Пасьля журналісцкіх расьсьледаваньняў спэцслужбы пагражалі яму сьмерцю. Чаму гэта не спыніла рэдакцыю? Мы пагаварылі зь Бектурам у Менску.
Максіма Лагуна не хвалюе арт-рынак і тэндэнцыі сучаснага мастацтва — ён проста малюе. А яшчэ грае ў тэатры, вучыцца ў школе і стварае анімацыю.
У якім узросьце паводзіны школьнікаў самыя непрадказальныя і з чым гэта зьвязана? Чаму псыхолягі ня могуць прадбачыць самагубствы і забойствы сярод школьнікаў? Пра гэта Свабода пагаварыла са Сьвятланай (імя зьмененае па просьбе гераіні), якая працуе ў менскай школе псыхолягам.
10 лютага Лявон Вольскі сустрэўся з фундатарамі свайго новага альбому «Гравітацыя» ў кавярні «Грай». Музыка сыграў акустычны канцэрт, даў аўтографы і адказаў на пытаньні слухачоў. Свабода выбрала найцікавейшыя.
DeafSport — адзінае незалежнае мэдыя ў Беларусі пра спорт, дзе навіны расказваюць на мове жэстаў. Каардынатаркі праекту Кацярына Ялпаева і Аксана Палажанец апавялі Свабодзе, як выжывае праект бяз грошай і як можна ім дапамагчы.
Кожны дзясяты студэнт БДУ — замежнік, кожны другі з гэтых замежнікаў — кітаец. Лі Туньмань гатовы плаціць за беларускую адукацыю ў 6 разоў больш, чым за кітайскую. А беларуска Дзіяна абрала асьпірантуру ў Кітаі. Свабода распытала, навошта моладзі вучыцца за мяжой.
Беларусаў абураюць вялікія чэргі ў паліклініках і тое, што патрэбнага доктара трэба чакаць месяцамі. Як незадаволенасьць сыстэмаю «асядае» ў рэгістратуры, расказвае супрацоўніца менскай паліклінікі.
Cацыяльныя актывісткі сабраліся ў Менску і расказалі, як зьмяняюць сьвет да лепшага. Свабода занатавала самае цікавае.
У Вэнэсуэле працягваюцца акцыі пратэсту супраць ураду. Уся краіна выйшла на вуліцы. Сяргей пераехаў зь Беларусі ў Вэнэсуэлу восем гадоў таму. Свабода пагаварыла зь ім пра тое, што цяпер адбываецца ў краіне.
У Менску вынесьлі прысуды за вечарынку з псыхатропамі, на якой загінула дзяўчына. Свабода даведалася, якое пакараньне даюць за набыцьцё, ужываньне і захоўваньне МДМА (экстазі) для ўласнага карыстаньня ў ЗША, Швэцыі, Расеі і Польшчы.
9 студзеня прайшла адкрытая сустрэча з нобэлеўскай ляўрэаткай Сьвятланай Алексіевіч, якую ініцыявала ІТ-кампанія Andersen People. Першапачатковай умовай для ўдзелу журналістаў было патрабаваньне ўзгадняць матэрыялы перад публікацыяй.
У жніўні кампанія з васьмі маладых людзей сьвяткавала дзень народзінаў і ўжывала псыхатропнае рэчыва МДМА. 19-гадовая дзяўчына загінула. У судзе Першамайскага раёну Менску працягваецца допыт сьведак па гэтай справе.
У справе фігуруюць 8 чалавек. 21-гадовы хлопец пад вартай, шасьцёра прыйшлі на паседжаньне самі. На момант затрыманьня ў жніўні 2018-га чацьвёра зь іх былі непаўналетнія.
У сьнежні «Арт Сядзібе» споўнілася 7 гадоў. Да народзінаў арганізацыі Аляксей Сапрыкін, Алесь Сьнег і Арцём Петрашкевіч зьнялі дакумэнтальны фільм «7 год культурніцкіх турбот».
Паглядзець на беларускага пісьменьніка Францішка Аляхновіча, які раней за Аляксандра Салжаніцына распавёў праўду пра савецкія канцлягеры, можна ў спэктаклі «Францішак». Прэм’ера адбылася ў Менску ў прасторы «ОК16».
У Менскім гарадзкім палацы культуры пачалі ладзіць вечарыны «Для тых, каму за». Свабода даведалася, як адпачываюць людзі старэйшага веку і чаго ім не хапае.
Цэнтар разьвіцьця эфэктыўнай камунікацыі «Жывая бібліятэка» разам з дасьледчыцай Аксанай Шэлест праверылі шэраг публічных прастораў у Менску на даступнасьць і расказалі, якія зь іх найбольш прыязныя для розных груп.
«Гэта ня ўрок працы ў школе. Тут няма ідэальнага выніку», — кажа Сафія ўдзельніцам варштату, якія старанна вышываюць смочкі на цішотках.
Чаму заходнія мэдыя згадваюць пра Беларусь выключна як пра апошнюю дыктатуру Эўропы? Свабода спытала ва ўдзельнікаў міжнароднага варкшопу Belarus in Focus, як па-іншаму расказваць пра Беларусь замежнай аўдыторыі.
Загрузіць яшчэ