Каторы дзень набіраю знаёмы нумар. Аўтамат-апэратар паўтарае абыяка ветлае: «Абанэнт часова недаступны».
Самае першае маё пакаяннае слова было менавіта Яму.
23 сакавіка адбудзецца прэзэнтацыя новай кнігі Сяргея Навумчыка «Дзевяноста чацьверты», якая выйшла ў бібліятэчнай сэрыі Радыё Свабода. Пачатак а 18-й у сядзібе БНФ, Менск, завулак Чарнышэўскага,3.
Ён ляжаў, слухаў і думаў пра свае пчолы і сад. Ягоны рай на зямлі. Ня ведаў яшчэ, якім будзе ягоны рай на небе.
Дзясятка найлепшых, на думку нашых экспэртаў, літаратурна-мастацкіх кніг, выдадзеных у 2014 годзе.
Сто вершаў на двух дысках пад адной вокладкай сабрала, уклала ды выдала сьпявачка Тацяна Матафонава. Сваю паэтычную сотню яна адрасуе настаўнікам, школьнікам ды іхным бацькам.
Ягоныя думкі могуць не падабацца, ягоныя высновы можна аспрэчваць, але ягоная асоба прыцягальная як для прыхільнікаў, так і апанэнтаў.
Пра новую кнігу Юрыя Дракахруста «Сем худых гадоў», якая нядаўна выйшла ў «Бібліятэцы Свабоды», гаворыць пісьменьнік Уладзімер Арлоў.
3 сьнежня ў Менску адбудзецца прэзэнтацыя кнігі «Бібліятэкі Свабоды» «Сем худых гадоў». Яе склалі аналітычныя тэксты нашага калегі Юрыя Дракахруста, якія друкаваліся ў пэрыяд з 2008 да 2014 году.
12 лістапада распачнецца «Месяц польскай літаратуры». Яго ладзяць амбасада Рэспублікі Польшча ў Беларусі, Польскі інстытут у Менску і Літаратурны дом «Логвінаў».
2 лістапада ў Менску мае быць чарговы XII зьезд Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны. Напярэдадні падзеі інтэрвію нашаму радыё даў старшыня гэтай грамадзкай арганізацыі, знаны гісторык і грамадзкі дзеяч Алег Трусаў.
Арнольд МакМілін паўстагодзьдзя вывучае беларускую мову, выдаў чатыры кнігі па гісторыі беларускага прыгожага пісьменства.
Літаратар і журналіст Зьміцер Дзядзенка — герой новага выпуску праграмы «Сталкеры Свабоды».
7 жніўня знанаму беларускаму гісторыку, грамадзкаму дзеячу і палітыку Алегу Трусаву спаўняецца шэсьцьдзесят гадоў. З гэтай датай яго віншуюць сябры, калегі, аднадумцы.
Ягонае імя ўпісанае ў міжнародныя мастацкія каталёгі, ягоныя творы ўпрыгожваюць зборы калекцыянэраў трох дзясяткаў краінаў, але для шчасьця яму патрэбны быў толькі свой дом з сваёй майстэрняй і галерэяй у родным горадзе.
Яму 33 — узрост, калі, згодна з паданьнем, мужчына робіць самы першы крок у галоўнай справе жыцьця. Ён зрабіў гэта, адштурхнуўшыся ад зямлі, каб паехаць на ровары, адкрываючы для сябе і іншых ахінутыя таямніцамі старасьвецкія куточкі роднага гораду. Культуроляг, музыка, эсэіст, краязнавец, ініцыятар тэматычных роварных экскурсіяў па Менску Раман Абрамчук — герой новага выпуску праграмы «Сталкеры Свабоды».
Культуроляг, музыка, эсэіст, краязнавец, ініцыятар тэматычных роварных экскурсіяў па Менску Раман Абрамчук — герой новага выпуску праграмы «Сталкеры Свабоды».
Яна рэдагуе сайт «Царква», ачольвае цэнтар «Экумэна» і ініцыятыву «За свабоду веравызнаньня». Юрыст, палітоляг, багаслоў Натальля Васілевіч — гераіня новага выпуску праграмы Сталкеры Свабоды.
30 чэрвеня раптоўна памёр актор Нацыянальнага акадэмічнага тэатру імя Янкі Купалы Сяргей Краўчанка. Яму было 65.
Яму — толькі сямнаццаць. За плячыма — перамогі на юніёрскіх чэмпіянатах па каратэ, ушу, рукапашным баі і баі бяз правілаў, вучоба ў падпольным ліцэі і пасьпяховая здача экстэрнам іспытаў на дзяржаўны атэстат сталасьці. А перад вачыма — дзівосная краіна Сынгапур, набраўшыся ведаў і досьведу ў якой, ён хоча зьмяніць Беларусь. Выпускнік Коласаўскага гуманітарнага ліцэю Міхась Лысюк — герой новага выпуску праграмы «Сталкеры Свабоды».
Загрузіць яшчэ