Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сталкеры Свабоды

Раман Абрамчук: Адкрываем невядомы Менск на роварах


Раман Абрамчук: Адкрываем невядомы Менск на роварах
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:03:54 0:00
Наўпроставы лінк

Раман Абрамчук: Адкрываем невядомы Менск на роварах

Яму 33 — узрост, калі, згодна з паданьнем, мужчына робіць самы першы крок у галоўнай справе жыцьця. Ён зрабіў гэта, адштурхнуўшыся ад зямлі, каб паехаць на ровары, адкрываючы для сябе і іншых ахінутыя таямніцамі старасьвецкія куточкі роднага гораду. Культуроляг, музыка, эсэіст, краязнавец, ініцыятар тэматычных роварных экскурсіяў па Менску Раман Абрамчук — герой новага выпуску праграмы «Сталкеры Свабоды».

«Я — краязнавец, знаўца Менску, экскурсавод, а ровар — гэта інструмэнт. Хаця, зь іншага боку, мне вельмі прыемна бачыць тыя велаініцыятывы, якія ёсьць цяпер у нашым горадзе, як наш горад становіцца ўсё больш роварным сам па сабе, адкрытым для раварыстаў. Я стараюся сачыць за такімі навінамі і па магчымасьці браць удзел.

Матэрыял для сваіх экскурсіяў я бяру са звычайных краязнаўчых крыніц, якіх, дзякуй Богу, цяпер шмат зьяўляецца і ў інтэрнэце, і кніг выдаецца арыгінальных. Той жа краязнаўца Ўладзімер Валожынскі, журналіст Міхаіл Валодзін і многія іншыя ствараюць такія рэсурсы, якімі можна пастаянна карыстацца.

Як ні дзіўна, на такія вось менавіта тэматычныя экскурсіі прыяжджаюць людзі, якія так ці іначай любяць свой горад і цікавяцца ім. Можа, экскурсія «Менскія хіпаны» крышачку выбіваецца, бо гэтая тэма толькі нядаўна стала гісторыяй, толькі нядаўна сталі яе дасьледаваць. Таму мала людзей увогуле пра гэта чулі. Яны робяць вялікія вочы і кажуць: «Няўжо ў Менску штосьці было? Няўжо нейкі рок-н-рол быў тут у 60–70-я?» А ў Менску ж быў адзін зь першых увогуле ў Савецкім Саюзе рок-фэстаў! Той жа Лявон Вольскі можа распавесьці, дзе ў Траецкім прадмесьці быў першы канцэрт «Мроі». Ну, і іншых цікавых рок-н-рольных мясьцін у нас шмат.

Усё цяпер у разьвіцьці, і вось тая цікавасьць і журналістаў, і простай публікі, якая далучаецца да нашых вандровак, яна пастаянная.

Сталкеры Свабоды

Сталкеры Свабоды

«Сталкеры Свабоды» — штотыднёвая праграма нашага Радыё. У ёй мы распавядаем пра людзей, якія сілай сваіх перакананьняў, творчай актыўнасьцю, нязломным аптымізмам, глыбінёю веры ў сваё прадвызначэньне ствараюць уласную тэрыторыю свабоды. Героі праграмы — земляробы і інтэлектуалы, адзінокія маці і шматдзетныя бацькі, спартоўцы і эколягі, невядомыя народныя майстры і выбітныя прафэсійныя мастакі, вольныя вандроўнікі і вязьні турмаў — усе тыя, хто штодзённа расшырае вакол сябе ўласную свабодную прастору да межаў уласнае краіны. Штотыдзень па суботах на нашым сайце — «Сталкеры Свабоды».

Усе выпускі «Сталкераў Свабоды»

Ніякага парушэньня закону мы не дапускаем. Гэта звычайныя турыстычныя экскурсіі, якіх поўна ў горадзе. Проста нашы — у іншым фармаце. І пакуль што не было ніякіх пытаньняў.

Беларуская мова звычайна прымаецца зь вялікай прыхільнасьцю. Альбо наадварот — людзі просяць па-расейску весьці аповед. Але гэта мы вырашаем. Гэта наша ініцыятыва — некаторыя маршруты менавіта па-беларуску весьці. А вось аглядную экскурсію «Минск. Лучшее», наадварот, па-расейску мы вырашылі весьці. Мы не прагінаемся пад публіку, а робім так, як самі лічым патрэбным.

Нельга казаць пра шалёны нейкі наш посьпех. Некаторыя экскурсіі мы нават адмянялі, бо не было попыту ніякага — можа, з-за надвор’я ці чагосьці іншага. А некаторыя апошнія экскурсіі даводзілася дзяліць на дзьве групы, бо перанабор быў.

Я люблю свой горад, усе ягоныя закуткі, і мне цікава рабіць менавіта розныя маршруты, а ня проста аглядную экскурсію. І таму гэта ня нейкі камэрцыйны праект, а нейкі бясконцы праект, на пэрспэктыву. Гэта — пастаяннае дасьледаваньне горада з дапамогай ровара. Я буду яго спазнаваць, а затым адкрываць яго тым, хто будзе далучацца да нашых вандровак. Ну, і гэта, я спадзяюся, стане спосабам зарабляць на жыцьцё".

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG