Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абанэнт часова недаступны


Мэры Касат, «Філіжанка гарбаты» (1880)
Мэры Касат, «Філіжанка гарбаты» (1880)

Каторы дзень набіраю знаёмы нумар. Аўтамат-апэратар паўтарае абыякава ветлае: «Абанэнт часова недаступны».

І згадваецца, як за пару гадоў да свайго сыходу Янка Брыль скрушна казаў мне: «Вось гартаю даведнік, і няма ўжо нікога з тых, каму зьбіраўся патэлефанаваць». Тады мне падумалася – як гэта страшна застацца з даведнікам мёртвых!

У маім тэлефонным даведніку яшчэ ёсьць колькі імёнаў, чый цёплы голас хочацца пачуць у слухаўцы. А чую халоднае: «Абанэнт часова недаступны».

А мо і мой даведнік ужо нежывы?

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG