Гісторыя Аршанскай бітвы яшчэ чакае сваіх дасьледчыкаў, якія б апісалі яе напоўніцу. Прынамсі, да гэтай высновы мяне схіляюць праведзеныя палявыя дасьледаваньні жыцьця аршанскіх русалак і дамавікоў. Яны распавялі, што ня ўсё было так проста, як пішуць у летапісах і хроніках. Прынамсі, удзел саміх русалак, дамавікоў, палевікоў, лесавікоў ды іншых беларускіх духаў у гэтых запісах не адзначаны. А між тым яны ж прымалі чынны ўдзел.
Сама гэтая гісторыя пачалася ў Аршанскім замку, куды прыбыў вялікі гетман Канстанцін Астроскі, якому трэба было спыніць маскоўскае войска. Вялізнае маскоўскае войска ішло на нашы землі — 80 тысяч чалавек, а ў Канстанціна Астроскага было амаль утрая менш.
Кажуць, што тады да князя Астроскага зьявіўся пасланец з Польшчы — шляхціч Твардоўскі гербу «Тры Магілы». Ён прапанаваў князю вялізную вайсковую дапамогу: шматлікія шэрагі вояў, вікінгаў, рыцараў караля Артура, японскіх воінаў. Адзінае, што ён прасіў за гэта ў князя, — ягоную душу.
Князь на гэта пагадзіцца ня мог. Ён быў вядомым абаронцам праваслаўя, фундаваў не адну царкву, і таму ня выгарала ў шляхціча. Аднак праблема засталася. Трэба было спыняць ворагаў.
І тады на дапамогу князю прыйшоў мясцовы дух — дамавік, які жыў у Аршанскім замку.
Дамавік у князя не патрабаваў душы. Ён, відаць, быў патрыётам, таму што сказаў, што нам усім жыць на гэтай зямлі і ад ворагаў абараняцца ўсім разам. І проста прапанаваў князю сваю дапамогу.
Такія невялічкія істоты, як шэшчы, сталі разьведчыкамі. Шпегавалі за маскавіцкім войскам і паведамлялі пра яго сваім.
Такія духі, як касны, нападалі на варожыя сакрэты, варожых разьведчыкаў і закусвалі іх да сьмерці.
Карацей, пакуль яшчэ войскі Вялікага Княства толькі-толькі яшчэ зьбіраліся ваяваць, духі ўжо вялі сваё змаганьне.
Карацей, пакуль яшчэ войскі Вялікага Княства толькі-толькі яшчэ зьбіраліся ваяваць, духі ўжо вялі сваё змаганьне.
Два войскі сышліся акурат на гэтым полі. Сьпярша войска Вялікага Княства ўдарыла ў адну палову маскавіцкага войска. Тых вялі два ваяводы, якія паміж сабой не маглі знайсьці згоды. Кожны хацеў быць сам пераможцам. Ну, і абодва, як кажуць, самі сабе выкапалі яму. Пакуль войска Астроскага змагалася з адным ваяводам, другога завабілі ў пастку. Сьпярша лёгкая коньніца напала на маскавітаў, а потым кінулася ўцякаць. Узрадаваўшыся лёгкай перамозе, маскавіты кінуліся сьледам за ліцьвінскімі ваярамі і нарваліся на засаду. Па іх нечакана ўдарыла артылерыя. І напалі нячысьцікі.
Карацей, утварылася суцэльная калатнеча, сумятня. У выніку чужынскія маскоўскія войскі былі разьбітыя цалкам.
У кустоўі заселі базылішкі, якія, нечакана вызірнуўшы адтуль, пачалі сваім чарадзейным позіркам ператвараць чужынскіх вояў у камяні. Ствараліся такія статуі, суцэльныя завалы якіх перашкаджалі рухацца.
Зь лесу выскачылі ваўкалакі, якія пачалі драць чужынскіх вояў.
Як бы для каго ні гучала дзіўна, але была нават такая своеасаблівая авіяцыя. Зьявіліся цмокі, якія пачалі паліваць агнём чужынцаў.
Карацей, утварылася суцэльная калатнеча, сумятня. У выніку чужынскія маскоўскія войскі былі разьбітыя цалкам.
Усе духі мясцовай зямлі выйшлі на змаганьне. Ну, і пасьля яго, як сьпяваецца ў вядомай песьні, слава Воршы ўжо нязгорша!.
Тыя, хто ўцякаў, спрабаваў перабрацца празь Дняпро ці Крапіўну, тыя траплялі ў рукі да вадзянікоў. У лясох чужынцаў чакалі пушчавікі і лесавікі.
Усе духі мясцовай зямлі выйшлі на змаганьне. Ну, і пасьля яго, як сьпяваецца ў вядомай песьні, слава Воршы ўжо нязгорша!