Сын расейскага вайскоўца самастойна вывучыў беларускую мову, напісаў дзясятак кніг сюррэалістычнай паэзіі і прозы, некаторыя зь якіх выйшлі ў замежных перакладах, стварыў незалежнае выдавецтва і кнігарню пры ім. Пісьменьнік, мастак, пэрформэр, кнігавыдавец, стваральнік літаратурнай кавярні Зьміцер Вішнёў — герой новага выпуску праграмы «Сталкеры Свабоды».