Аляхновіча
На Малой сцэне Тэатру беларускай драматургіі распачатыя музычна-драматычныя чытаньні «Ўвесь Аляхновіч». Цягам некалькіх месяцаў аўтар ідэі малады рэжысэр, актор, музыка і літаратар Мюр Фарыдовіч мяркуе пазнаёміць гледачоў з усімі п’есамі амаль забытага беларускага драматурга першай паловы 20 стагодзьдзя і вярнуць імя Аляхновіча на тэатральныя афішы. 19 траўня а 17.30 у нядаўна адчыненым «Кніжным салёне», што ў Менску на вуліцы Калініна, адбудзецца сустрэча з Рыгорам Барадуліным. Гэта першае спатканьне народнага паэта з чытачамі пасьля працяглай хваробы і лекаваньня ў больніцы.