Літаратурны фэст "Дні беларускага слова" у Маскве ладзіцца ўпершыню і ладзіцца зь ініцыятывы расейскіх інтэлектуалаў, паведаміў нашаму радыё літаратар і выдавец Зьміцер Вішнёў. Ён дапамагае маскоўскім арганізатарам у фармаваньні складу беларускай групы ўдзельнікаў фэсту і складаньні яго праграмы:
"На маёй памяці не згадаю падобнага кшталту літаратурнага фэсту ў Расеі. Гэта міжнародны фэст "Дні беларускага слова". Вельмі шмат арганізацыяў далучыліся да правядзеньня гэтага мерапрыемства – гэта Расейскі ПЭН-цэнтар, Дзяржаўны акадэмічны ўнівэрсытэт гуманітарных навук, культурны цэнтар "Булгакаўскі дом", літаратурны салён "Клясыкі XXI стагодзьдзя", часопіс "Сучасная паэзія".
Беларускую літаратуру на гэтым фэсьце будуць прадстаўляць празаікі і паэты Альгерд Бахарэвіч, Адам Глобус, Вольга Гапеева, Віктар Жыбуль, Вера Бурлак, Аксана Спрынчан, літаратуразнаўцы і культуролягі Валянцін Акудовіч, Ірына Скарапанава і іншыя.
Усе імпрэзы будуць ладзіцца на пляцоўках арганізатараў фэсту. Выступы будуць дзьвюхмоўныя, зазначыў спадар Вішнёў.
"Практычна ўсе выступы будуць праходзіць паралельна на беларускай і расейскай мовах. Творы ўсіх літаратараў, якія будуць прадстаўляць нашу краіну, ужо перакладзены на расейскую мову, і на фэсьце ўпершыню прагучаць арыгінальныя пераклады. Мне падаецца, што гэта вельмі важна".
Фэст "Дні беларускага слова" – гэта працяг міжнароднага фэсту "Парадак словаў", які прайшоў у Менску 9-11 красавіка і зьяўляецца другой часткай культурнай акцыі "Беларускі красавік", адцеміў адзін з расейскіх арганізатараў паэт Андрэй Новікаў:
"У рамках фэсту будуць праходзіць круглыя сталы, прысьвечаныя кантактам расейскай і беларускай літаратур і праблемам перакладаў з беларускай мовы на расейскую".
Па выніках фэсту пераклады твораў ягоных беларускіх удзельнікаў маюць зьявіцца на старонках шэрагу вядучых расейскіх літаратурных часопісаў.