Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амбасада Польшчы падарыла менскай школе бюст Шапэна


Генрык Літвін і Пётар Казакевіч адкрываюць бюст Фрыдэрыку Шапэну
Генрык Літвін і Пётар Казакевіч адкрываюць бюст Фрыдэрыку Шапэну

3 сакавіка ў Менску ў будынку музычнай школы № 3 адбылося ўрачыстае адкрыцьцё бюста Фрыдэрыка Шапэна. Гэта падарунак амбасады Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь школе, якая носіць імя вялікага польскага кампазытара.

Ва ўрачыстасьці з гэтай нагоды бралі ўдзел прадстаўнікі польскіх дыпляматычных устаноў у Менску на чале з Надзвычайным і паўнамоцным паслом Генрыкам Літвіном і дырэктарам Польскага інстытуту ў Менску Пятром Казакевічам. На цырымоніі прысутнічалі гарадзкія чыноўнікі разам з кіраўніком аддзелу культуры Менгарвыканкаму Ўладзімерам Карачэўскім. Вучні і выкладчыкі школы зладзілі для гасьцей канцэрт.

Падарунак менскай музычнай школе № 3 польскія дыпляматы зрабілі з нагоды двухсотгадовага юбілею Фрыдэрыка Шапэна. Юбілей урачыста адзначаецца сёлета ў сарака краінах сьвету, у тым ліку і ў Беларусі. Бо, як сказаў пра славутага польскага кампазытара ягоны суайчыньнік паэт Цыпрыян Норвід, Фрыдэрык Шапэн быў «родам — варшавяк, сэрцам — паляк, а талентам — грамадзянін сьвету».

У часе ўрачыстай цырымоніі. Пасол Генрык Літвін — другі зьлева.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG