Арганізатарамі гісторыка-краязнаўчай канфэрэнцыі «Базыльянскі/Пакроўскі манастыр — мінулае, сучаснае, будучае» выступілі мясцовыя сябры ГА «Таварыства беларускай мовы» і неабыякавыя гараджане — тыя, што ўжо не адзін дзясятак гадоў змагаюцца за тое, каб помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ўтрымліваўся ў належным стане.
Кампанія, арганізаваная прадстаўніцтвам ААН у Беларусі, прадугледжвае шэраг захадаў дзеля зьніжэньня няроўнасьці, якія маюць спрыяць далучэньню прадстаўнікоў уразьлівых груп да ўсіх працэсаў у грамадзтве.
Сябра Рады руху «За свабоду» і Сойму Партыі БНФ Хрыстафора Жаляпава апавясьцілі пра распачатую адміністрацыйную справу.
«Вінаватым» хлопца назвалі ў пастарунку, куды ён трапіў пасьля інцыдэнту. А «віна» заключалася ў тым, што пры сабе не было пашпарта.
Гісторыя пра сьпевы на пікеце па зборы подпісаў цягнецца з 27-га ліпеня.
21 лістапада споўнілася 90 гадоў, як у Віцебску адкрыўся Другі Беларускі дзяржаўны тэатар (БДТ-2). Цяпер гэта Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатар імя Якуба Коласа.
З ініцыятывы прадстаўнікоў грамадзкасьці ў горадзе прайшоў «круглы стол» на тэму «Грамадзкае абмеркаваньне мер па паляпшэньні экалягічнай сытуацыі і аздараўленьні насельніцтва ў горадзе Наваполацку».
Вадзім Кузьмін абсталяваў самы незвычайны пад’езд у горадзе. Але вымушаны перарабіць яго ў самы звычайны.
З прапановай ініцыяваць мясцовы рэфэрэндум у Віцебскі гарсавет зьвярнуўся праваабаронца Леанід Сьвецік. Падставай для такой прапановы стала выразнае супрацьстаяньне жыхароў Віцебску.
Суд над сябрам партыі БНФ Віталем Паўлавым распачаўся 12 кастрычніка, і роўна празь месяц скончыўся штрафам у дзьве базавыя велічыні.
Грамадзкасьць Віцебску дамаглася ўпарадкаваньня помніка пісьменьніку Ўладзімеру Караткевічу.
Адказ на гэтае пытаньне жыхары Віцебску хацелі пачуць на сустрэчы з намесьнікам галоўнага архітэктара гораду Леанідам Багданавым.
На цяперашні момант пра будоўлю, якую Віцебская эпархія спрабавала распачаць у парку паміж вуліцамі Чэхава і Ўрыцкага, нагадвае толькі плот. Мясцовых жыхароў хвалюе, ці разьбяруць нарэшце і плот. Бо тады адкрыецца ранейшая прастора для прагулак зь дзецьмі.
Пра гэта паведамілі жыхары вуліц Чэхава і Ўрыцкага, паміж якіх месьціцца гарадзкі сквэр, дзе заплянавана зьнішчыць больш за 200 дрэваў дзеля будаўніцтва новага сабора.
Насуперак даўняй завядзёнцы, сваю кнігу «Гняздо-2» пісьменьніца Паліна Качаткова (Сьцепаненка) вырашыла прадставіць чытачам не ў сталіцы і нават не ў абласным або раённым цэнтры.
Пра гэта стала вядома на сходзе, арганізаваным Віцебскім гарвыканкамам у адказ на калектыўны ліст жыхароў Віцебску, незадаволеных тым, што дзеля будаўніцтва новага праваслаўнага храма будзе зьнішчана вялікая частка гарадзкога парка.
У Віцебску йдзе збор подпісаў супраць зьнішчэньня гістарычнага будынка, у якім цяпер месьціцца музэй партызанскага камандзіра Міная Шмырова, і пераносу помніка Ўладзіміру Караткевічу.
У райцэнтры Сянно на Віцебшчыне прайшлі абласныя «Дажынкі».
Грамадзкая дзейнасьць Алеся Шутава была заўважная ў Воршы з пачатку 1990-х, калі яшчэ студэнтам ён далучыўся да БНФ «Адраджэньне». Пазьней стаў заснавальнікам суполкі «Зьвяз». У апошнія гады супрацоўнічаў з кампаніяй «Гавары праўду», кіраваў аршанскай гарадзкой арганізацыяй Партыі БНФ.
Абвешчаны ўвечары 26 верасьня збор подпісаў супраць зьнішчэньня парку на месцы будаўніцтва нечакана перайшоў у публічную дыскусію. Яна разгарэлася са зьяўленьнем настаяцеля будучага сабору пратаярэя Міхаіла.
Загрузіць яшчэ