Віцебская каардынатарка аргкамітэту па стварэньні партыі БХД Тацяна Севярынец паразмаўляла з намесьнікам галоўнага архітэктара гораду. Леанід Багданаў паказаў плян забудовы Віцебску ў тым раёне, дзе хочуць збудаваць Сафійскі сабор, нягледзячы на пратэсты грамадзкасьці.
Апошняй спробай уратаваць парк, дзе праваслаўная царква разам зь мясцовымі ўладамі хочуць зьнішчыць больш за 200 дрэваў, стаў пісьмовы зварот да Аляксандра Лукашэнкі.
Позвы ў Кастрычніцкі райсуд атрымалі Алена Шабуня, Тацяна Севярынец і Георгі Станкевіч, якіх вінавацяць у несанкцыянаваным пікетаваньні.
У мінулыя выходныя адбыўся 5 раённы фэст «Журавы і журавіны» — бадай што адзінае на Віцебшчыне сьвята раённага маштабу, дзе наведнікі ня толькі бавяцца, але і падтрымліваюць важныя экалягічныя ініцыятывы.
Папярэджаньне вынесла камісія Кастрычніцкай выбарчай акругі № 20 на падставе матэрыялаў праверкі, праведзенай Кастрычніцкім райаддзелам міліцыі Віцебску.
Прысутных прадстаўнікоў Віцебскага аблвыканкаму заклікалі надаць імя Генадзя Бураўкіна вуліцам у Віцебску, Полацку і Расонах, а таксама бібліятэкам і школам у розных гарадах Беларусі.
Яго можна назваць і практычна новым: першапачатковы зьнешні выгляд унікальнага помніка, які зьявіўся ў Полацку ў верасьні 2003 году, зьменены амаль да непазнавальнасьці.
У некаторых віцебскіх школах 1 верасьня прайшоў сымбалічны «ўрок дабрыні»: на ўрачыстай лінейцы вучні стаялі не з букетамі, а са сьцяжкамі, дзе было напісана «Я дапамагаю Жэнечцы».
У сацыяльнай сетцы «Ўкантакце» зьявіліся відэаролікі зь пікетаў віцебскіх дэмакратычных актывістаў Тацяны Севярынец, Алены Шабуні і Георгія Станкевіча з падмененым гукавым шэрагам.
Гасьцям гораду, якія прыедуць у старажытны горад цягніком, атрымаць 10-адсоткавую зьніжку будзе найпрасьцей: у старым будынку чыгуначнага вакзалу нядаўна адчынілася беларускамоўная рэстарацыя «Росквіт».
Са спазьненьнем — паабяцаўшы зрабіць гэта яшчэ ў чэрвені — мясцовыя ўлады ўсё ж узяліся за рэстаўрацыю аднаго са знакавых помнікаў у Полацку.
Змаганьне грамадзкасьці за помнік архітэктуры «віленскага барока» — будынак кляштара базыльянаў у Воршы — распачалося яшчэ ў 2004 годзе. Тады падчас моцнага сьнегападу часткова абрынуўся дах.
Паводле Кастрычніцкага РАУС, справы супраць актывістаў спынілі «пасьля праведзенай праверкі». Праверку праводзіў участковы інспэктар Сяргей Раманчук на падставе рапарту палкоўніка Ігара Скарыновіча, намесьніка начальніка міліцыі грамадзкай бясьпекі Віцебскага аблвыканкаму.
Судзьдзя выклала, што кантракт з памочнікам майстра цэху № 7, які мае больш за 30 год стажу на прадпрыемстве і дзьве вышэйшыя адукацыі — профільную і юрыдычную, — ня быў працягнуты празь нядобрасумленнасьць працаўніка.
Справы на жанчын завялі пасьля пікету па зборы подпісаў, які праходзіў 27 ліпеня ў цэнтры Віцебску і быў прымеркаваны да гадавіны прыняцьця Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце Беларусі.
Падчас супольнага пікету па зборы подпісаў патэнцыйныя кандыдаты ў дэпутаты Тацяна Севярынец, Алена Шабуня і Георгі Станкевіч прасьпявалі гімн «Магутны Божа». Спадар Станкевіч выканаў пад гітару ўласную песьню «Сьцяг».
З удзельніцай руху «За свабоду», прадстаўніцай Партыі БНФ Вольгай Дамаскінай не працягнулі працоўны кантракт. Папярэдзілі пра гэта, калі яна абвясьціла пра свой намер балятавацца ў парлямэнт.
Вольга Дамаскіна, цяпер ужо былая загадчыца Музэя традыцыйнага ручнога ткацтва Паазерʼя, страціла працу — патэнцыйная кандыдатка ў дэпутаты атрымала загад на звальненьне.
На пікеце зьбіралі подпісы за вылучэньне на кандыдатаў адразу некалькіх прадстаўнікоў дэмакратычных сіл рэгіёну — Ірыны Яскевіч, Тацяны Севярынец, Алены Шабуні, Георгія Станкевіча.
«Кажа прэзыдэнт: „Распранайся — ідзі працаваць! Трэба ўладу падтрымаць. Мала грошай дзяржаве даеш, таму так дрэнна ты жывеш! Дрэнна працуеш — вінават: уся прадукцыя ідзе на склад». Мае ўказы вышэй за Закон! Не падпарадкуесься — пойдзеш вон!»
Загрузіць яшчэ