Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Партыя БНФ вылучыла 50 кандыдатаў у дэпутаты


Партыя БНФ вылучыла 50 кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. Такое рашэньне было прынятае 21 верасьня на XIX зьезьдзе партыі ў Менску.

У Менску Партыя БНФ вылучыла 16 кандыдатаў, у Віцебскай вобласьці — 7, Магілёўскай і Гарадзенскай — па 6, у Менскай, Берасьцейскай і Гомельскай — па 5.

Перадвыбарная плятформа будзе распрацаваная кіраўніцтвам Партыі БНФ сумесна з кандыдатамі на аснове праграмы партыі.

Зарэгістраваныя кандыдаты вылучаць у акруговыя выбарчыя камісіі сваіх прадстаўнікоў з правам дарадчага голасу.

На мінулых выбарах у Палату прадстаўнікоў партыя вылучыла 70 кандыдатаў, зь іх былі зарэгістраваныя 46.

Ад 8 верасьня ў Беларусі праходзіць працэс вылучэньня кандыдатаў ад партый, працоўных калектываў, а таксама праз збор подпісаў.

Агітацыя пачнецца 8 кастрычніка. Выбары ў Палату прадстаўнікоў пройдуць 17 лістапада.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG