На прадпрыемстве прычынамі праблемаў лічаць расейска-ўкраінскі канфлікт на Данбасе, увядзеньне эканамічных санкцыяў супраць Расеі і абвал цэнаў на нафту.
Судзьдзя Гомельскага раённага суду Тамара Застаўнецкая 5 красавіка з другога заходу пастанавіла аштрафаваць на 5 мільёнаў 250 тысяч рублёў журналістку-фрылансэра Ларысу Шчыракову. Яе абвінавацілі ў супрацы з тэлеканалам «Белсат» без акрэдытацыі.
Бацькі героя Нябеснай Сотні Міхаіла Жызьнеўскага — Ніна Васільеўна і Міхаіл Пятровіч Жызьнеўскія — вярнуліся з Кіева, дзе бралі ўдзел у адкрыцьці на вуліцы Беларускай памятнай дошкі загінулым беларусам.
Судовы выканаўца аддзелу прымусовага выкананьня Цэнтральнага раёну Гомеля Тамара Лабезьнікава патрабуе ад гомельскага журналіста-фрылансэра Кастуся Жукоўскага цягам 7 дзён сплаціць 6-мільённы штраф.
31 сакавіка судзьдзя Гомельскага раённага суду Тамара Застаўнецкая вярнула на дапрацоўку пратакол участковага інспэктара, маёра міліцыі Дзьмітрыя Чана ў дачыненьні да журналісткі-фрылансера Ларысы Шчыраковай.
Сьветлагорскі раённы суд праз СМС выклікаў на 30 сакавіка лідэра руху салідарнасьці «Разам» Вячаслава Сіўчыка. Сіўчык не паехаў.
Праваабаронца Леанід Судаленка з Гомеля патрабуе абвяржэньня непраўдзівых зьвестак, распаўсюджаных у дачыненьні да яго «Белорусской военной газетой» у артыкуле «Кому выгодно порочить белорусскую армию?».
Гомельскае ўнітарнае прадпрыемства «Сьвятлатэхніка», дзе працуе 60 адсоткаў інвалідаў па зроку, на два месяцы выправіла сваіх рабочых у вымушаны адпачынак.
Дэмакратычныя актывісты Гомеля ў Дзень Волі наведалі месцы жыцьця й пахаваньня выбітных барацьбітоў за свабоду і незалежнасьць Бацькаўшчыны — Палуты Бадуновай, Цімоха Вострыкава, Міхася Жызьнеўскага, Рыгора Клімовіча.
«Нехта скарыстаўся імёнамі сыноў, каб рабіць свае нейкія справы», кажа Міхаіл Доўбаш, бацька Івана і Аляксея, беларусаў, якіх беспадстаўна абвінавацілі ў тэрарыстычных актах у бэльгійскай сталіцы,
Вёска Тонеж Лельчыцкага раёну — адно з тых тысяч некалі вялікіх беларускіх паселішчаў, якія на працягу апошніх гадоў імкліва занепадаюць і паміраюць. Адзіны больш-менш сталы і надзейны заробак тут — у сэзон грыбоў і ягад. А чым 400 мясцовым жыхарам займацца ў іншы час?
Паўсотні кемлівых вучняў з васьмі школаў ды гімназіяў прыехалі ў Гомель падужацца сваёй дасьведчанасьцю ў беларускай гісторыі, культуры й мове.
Міліцыя райцэнтру Акцябрскі сьцьвярджае, што ня мае тэхнічнай магчымасьці выявіць, хто ў сацыяльнай сетцы пагражае мясцовым грамадзкім актывістам гвалтам ды абражае іх, называючы «шайкай тэрарыстаў».
Судзьдзя Мазырскага суду прызнала гомельскага журналіста-фрылансэра Кастуся Жукоўскага вінаватым у незаконным вырабе прадукцыі СМІ для тэлеканалу «Белсат».
Галоўны гомельскі вытворца хлеба, батонаў, абаранкаў ды кандытарскіх вырабаў скарачае працоўны дзень многім сваім рабочым на тры чвэрці — да 2 гадзін на дзень.
Калі не паехаць на сьвята гуканьня вясны ў вёску Тонеж Лельчыцкага раёну, якое тут называюць «Чырачкай», то можна ўсё жыцьцё памыляцца, думаючы, што ў Беларусі існуе толькі адна сьвятая птушка, наш спрадвечны татэм — белы бусел.
Сёмы год цягнецца ў Гомелі гісторыя перасяленьня жыхароў прыватных дамоў у выніку ўшчыльненьня забудовы. Дзясятак сямей аказаліся ў падвешаным стане.
На Гомельшчыне пракуратура ўносіць прадстаўленьні аб адміністрацыйным пакараньні кіраўнікоў прадпрыемстваў за парушэньне тэрмінаў выплаты заробкаў.
Пасьля невялікага перапынку міліцыя аднавіла перасьлед гомельскай журналісткі-фрылансэра Ларысы Шчыраковай.
«Цяпер вось называю людзям новы кошт, дык яны мне ў вочы адкрыта заяўляюць: «Таньней ва Ўкраіну ці ў Расею зьезьдзіць і там адзецца».
Загрузіць яшчэ