Рэчыцкі раёны суд пакараў 47-гадовую настаўніцу малодшых клясаў з аграгарадку Зарэчча пяцьцю з паловай гадамі турэмнага зьняволеньня — за падробку беларускіх грошай.
Пад бел-чырвона-белымі сьцягамі апазыцыйныя актывісты Гомелю распачалі збор подпісаў за вылучэньне кандыдатамі ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў.
Беларускія прадпрымальнікі, ратуючы свой дробны бізнэс пасьля ўказу № 222 і пастановы Саўміна № 666, падаліся працаваць у суседнюю Расею. Багата прадпрымальнікаў з Гомелю аказалася ў Навазыбкаве, Клінцах, іншых гарадах Бранскай вобласьці.
Гомельскі журналіст-фрылансэр Кастусь Жукоўскі атрымаў з Лоева адразу чатыры адміністрацыйныя пратаколы — пасьля зьняцьця сюжэту аб мясцовым камбінаце будаўнічых матэрыялаў і затрыманьня міліцыяй.
Упершыню ў Гомелі за два дзесяцігодзьдзі афіцыйнага сьвяткаваньня Дня Незалежнасьці, Дня Рэспублікі, беларуская вышыванка заняла пачэснае месца.
Гомельскі журналіст-фрылансэр Аляксей Атрошчанка, якога ў чэрвені міліцыя затрымлівала ў Лоеве разам з Кастусём Жукоўскім, атрымаў 1 ліпеня праз пошту два адміністрацыйныя пратаколы.
Крамы ў Гомелі гандлявалі 1 ліпеня ўсё яшчэ па-старому. Касавыя апараты ў краме выдаюць «ранейшую арытмэтыку» — сотні, тысячы, дзесяткі тысяч.
30 чэрвеня, у апошні дзень перад увядзеньнем новых грошай, у Гомелі зьбіраліся чэргі практычна каля кожнага банкамату.
Журналісту-фрылансэру Кастусю Жукоўскаму патэлефанавалі з Лоеўскага РАУС з патрабаваньнем прыехаць у міліцыю для складаньня адміністрацыйных пратаколаў.
Прэзыдыюм Гомельскага абласнога савету дэпутатаў і аблвыканкам 27 чэрвеня на сумесным паседжаньні стварылі абласную і 17 акруговых выбарчых камісіяў.
«Мера, магчыма, і правільная, — кажа жыхарка Калінкавічаў. — Але ж цяпер у лясах пасьпелі чарніцы, пайшлі грыбы, і многія людзі езьдзяць зьбіраць іх, каб прадаць і выручыць якую капейку».
25 чэрвеня, Ніне Жызьнеўскай з Гомеля, маці беларускага героя Нябеснай Сотні Міхася Жызьнеўскага, споўнілася 60 гадоў. Свабода папрасіла юбілярку адказаць на некалькі пытаньняў.
На Гомельшчыне з надыходам грыбной ды ягаднай пары сотні людзей падаліся ў лясы, каб назьбіраць чарніц, лісічак ды баравікоў сабе на зіму, а таксама і на продаж, каб мець з гэтага дадатак да сьціплых пэнсій ды заробкаў.
У эканамічным судзе Гомельскай вобласьці спыненая адміністрацыйная справа супраць загіблай прадпрымальніцы Тацяны Дупанавай «у сувязі са сьмерцю фізычнай асобы».
35-гадовы жыхар райцэнтру атрымаў сем гадоў калёніі строгага рэжыму за тое, што інфікаваў ВІЧ дзьвюх жанчын.
У Гомелі 22 чэрвеня пахавалі прадпрымальніцу Тацяну Дупанаву — яна скончыла жыцьцё самагубствам. Сёньня ў эканамічным судзе Гомельскай вобласьці мусіла разглядацца яе адміністрацыйная справа.
У першы дзень Сёмухі ў вёсцы Меркулавічы Чачэрскага раёну мясцовыя жыхары ладзілі старадаўні абрад «Ваджэньне куста», які рэдка сустракаецца ў Пасожжы.
Затрыманага кіраўніка Гомельскай гарадзкой арганізацыі АГП, былога афіцэра міліцыі Ўладзімера Няпомняшчых адпусьцілі з Чыгуначнага РАУС. У пастарунку ён знаходзіўся каля трох гадзінаў.
17 чэрвеня ў Гомелі Аляксандар Лукашэнка адкрываў рэгулярны рух цягнікоў на электрычнай цязе па маршруце Гомель-Менск-Гомель і наведваў кандытарскую фабрыку «Спартак».
Гомельскае аддзяленьне паштовай сувязі № 50 па тэлефоне запрасіла 16 чэрвеня пэнсіянэраў Цэнтральнага раёну атрымаць свае пэнсіі на суткі раней звычайнага.
Загрузіць яшчэ