Ніна Жызьнеўская, маці забітага на Майдане ў Кіеве героя Нябеснай Сотні Міхася Жызьнеўскага, паведаміла, што яна з мужам атрымала ад Украіны першую грашовую дапамогу за сына.
На падрыхтоўку Дня беларускага пісьменства, які сёлета ладзіцца 4 верасьня ў горадзе Рагачове Гомельскай вобласьці, выдаткавана з абласнога ды раённага бюджэтаў 40,8 мільярду рублёў.
Гомельскі мясакамбінат аднавіў на працы родную сястру героя Нябеснай Сотні Міхася Жызьнеўскага, але з выпрабаваньнем.
Два месяцы ў Гомелі працуе беларускамоўны гурток «Мова дзяцей». Заснавала яго гарадзкая суполка Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны.
9 чэрвеня ў вёсцы Стаўбун Веткаўскага раёну мясцовыя жыхары ладзілі старажытны традыцыйны абрад «Ваджэньне і пахаваньне стралы».
На блогера, фатографа і адміна групы «Рудабельская паказуха» з райцэнтру Акцябрскі Андрэя Павука з усіх бакоў пасыпаліся непрыемнасьці.
І гэта добра: унікальнай традыцыі неглюбскага ткацтва цяпер нішто не пагражае. Радыё Свабода наведала вёску Неглюбка Веткаўскага раёна, дзе ткуць і старыя, і малыя.
Майстрыха зь вёскі Неглюбка Людміла Кавалёва выткала 30-мэтровы ручнік і падарыла яго ў Ельску Аляксандару Лукашэнку. Праз тры дні пасьля падарунку Неглюбскую тэкстыльную традцыю прызналі гісторыка-культурнай каштоўнасьцю.
Адміністрацыя ПМК звольніла дваіх братоў-мэліяратараў, якія разьмясьцілі ў сеціве свой відэазварот да Аляксандра Лукашэнкі.
2 чэрвеня Гомельскі абласны тэрытарыяльны фонд дзяржаўнай маёмасьці меўся правесьці адкрыты аўкцыён па продажы жылога дома на вуліцы Пралетарскай, 36, больш вядомага ў горадзе як «дом Піліпца».
Многія гамельчукі, каб выжыць, прадаюць на гарадзкіх вуліцах украінскія каўбасы, сала, сыры, а таксама гародніну, вопратку ды іншыя рэчы. На вуліцы апынуліся і многія прадпрымальнікі.
Ці то прырода адгукнулася на мінулую цёплую зіму, ці то частыя дажджы паспрыялі, але ў лясах густа падняліся падбярозавікі ды падасінавікі.
Радыё Свабода зьезьдзіла ў Ручаёўку — самую беларускамоўную мясьціну ў Беларусі.
Дрэвы неўзабаве сьсякуць, каб пашырыць праезную частку.
Найстарэйшая жыхарка сярод самасёлаў чарнобыльскай вёскі Савічы — 94-гадовая Хвядора Беразьняцкая.
Да нядаўняга часу Іван Цалуйка і Валянціна Беразьняцкая жылі паасобку: ён — у вёсцы Грушнае, яна — самасёлам у выселенай вёсцы Савічы.
Мужчыну было прадʼяўленае абвінавачаньне ў забойстве, згвалтаваньні, гвалтоўных дзеяньнях сэксуальнага характару, выкраданьні чалавека і крадзяжы. Ахвярамі сталі дзьве ягоныя супрацоўніцы.
Прадпрымальнікі апынуліся ў цяжкім стане, таму што былі разьяднаныя і не займаліся палітыкай. Да такой высновы прыйшлі 16 траўня ўдзельнікі «круглага стала», праведзенага Гомельскай арганізацыяй АГП, яе экспэртнай групай і аналітычным цэнтрам «Стратэгія».
У зборнік увайшлі звыш ста шасьцідзесяці вершаў, напісаных перадусім у студэнцкія гады, а таксама невядомыя творы пазьнейшых часоў.
Пачатковы кошт «сядзібы мэра», выстаўленай на аўкцыён — 4 541 137 661 рублей, альбо ў пераліку на цьвёрдую валюту — 237 тысяч даляраў.
Загрузіць яшчэ