Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У дзень прыезду Лукашэнкі ў Гомель міліцыю напалохала майка «За Беларусь без Лукашэнкі»


Уладзімер Няпомняшчых
Уладзімер Няпомняшчых

Затрыманага кіраўніка Гомельскай гарадзкой арганізацыі АГП, былога афіцэра міліцыі Ўладзімера Няпомняшчых адпусьцілі з Чыгуначнага РАУС. У пастарунку ён знаходзіўся каля трох гадзінаў.

Актывіста затрымалі на праспэкце Перамогі, калі ён у майцы з надпісам «За Беларусь без Лукашэнкі» ішоў да Чыгуначнага вакзалу, куды каля 11-й гадзіны прыяжджаў кіраўнік дзяржавы.

«Затрымлівалі мяне вельмі жорстка — амапаўцы і адзін у цывільным, які назваўся „начальнікам“, — апавёў пасьля вызваленьня з пастарунку Ўладзімер. — Яны там доўга раіліся, што са мною рабіць. Я ўсё ж такі пэнсіянэр Міністэрства ўнутраных спраў. Пасьля сказалі, што будуць трымаць мяне тры гадзіны. Кажу, дык афармляйце прывод, калі забралі. Урэшце яны напісалі пратакол, што высьвятлялі маю асобу. Нічога падпісваць не прапаноўвалі — проста праз тры гадзіны адпусьцілі».

Майку з надпісам «За Беларусь без Лукашэнкі» ў актыівста міліцыянты не забралі.

Уладзімер Няпомняшчых адзін зь першых у Беларусі пачаў насіць майкі з палітычнымі надпісамі. Яго ня раз затрымлівалі, штрафавалі і нават адпраўлялі «на суткі».

«Паколькі ў нас абмежаваная свабода слова і мірных сходаў, то майка — гэта, па сутнасьці, адзіная вольная трыбуна, дзе я магу выказацца», — заяўляе Ўладзімер Няпомняшчых.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG