Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У пяці раёнах Гомельшчыны забаранілі наведваць лясы


Чарніцы ў лесе, архіўнае фота
Чарніцы ў лесе, архіўнае фота

На Гомельшчыне ў лясах пяці раёнаў — Жлобінскім, Калінкавіцкім, Мазырскім, Сьветлагорскім і Чачэрскім — абвешчаны з-за сьпёкі аранжавы ўзровень небясьпекі. І як паведамляе служба аховы Гомельскага дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага абʼяднаньня, уведзена забарона на наведваньне лясоў.

«Мера, магчыма, і правільная, — кажа жыхарка Калінкавічаў Тамара Зайцава. — Але ж цяпер у лясах пасьпелі чарніцы, пайшлі грыбы, і многія людзі езьдзяць зьбіраць іх, каб прадаць і выручыць якую капейку. З нашымі сьціплымі заробкамі й пэнсіямі складана выжыць. Можа, лепей было б браць дазвол у лясьніцтве ў пэўныя кварталы, каб людзі адчувалі пэрсанальную адказнасьць за захаваньне супрацьпажарнай бясьпекі. А то „плакалі“ ў лесе нашы чарніцы і наша надзея палепшыць неяк свой дабрабыт».

Татальная забарона на наведваньне лясоў азначае, што там нельга весьці аніякую гаспадарчую дзейнасьць, у тым ліку займацца зборам грыбоў і ягад. Парушальнікаў чакаюць штрафы, памер якіх можа дасягаць 5 мільёнаў рублёў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG