Міністэрства ўнутраных справаў Украіны заяўляе, што ў выніку выбуху аўтамабіля з грузінскімі нумарамі загінуў грамадзянін Грузіі Цімур Махаўры, які на баку ўкраінскай улады ваяваў на Данбасе ў складзе дабраахвотніцкага батальёна імя Джахара Дудаева.
Суполка беларусаў ва Ўкраіне «Сябры», рух салідарнасьці «Разам» і беларускія добраахвотнікі, якія ваявалі на Данбасе на баку ўкраінскага ўраду, пікетавалі амбасаду Беларусі ва Ўкраіне на знак салідарнасьці з акцыяй да дня вайсковай славы ў Менску.
Бацька зьніклага ў Гомлі ўкраінца Ігар Грыб заяўляе, што ягоны сын Паўло знаходзіцца ў адным са сьледчых ізалятараў Фэдэральнае службы бясьпекі Расеі ў Краснадары.
У вучэньнях на палігоне «Ганчароўскае» ў Чарнігаўскай вобласьці на першым этапе возьмуць удзел больш як 1000 рэзэрвістаў, якія ўжо адслужылі год па мабілізацыі і маюць досьвед вядзеньня баявых дзеяньняў на ўсходзе Ўкраіны.
Паводле прэзыдэнта Ўкраіны Пятра Парашэнкі, сёньня няма гарантый вяртаньня расейскіх войскаў на сваю тэрыторыю пасьля беларуска-расейскіх вайсковых вучэньняў «Захад-2017». Пра гэта ён заявіў падчас традыцыйнага штогадовага пасланьня ў парлямэнце.
Бацька зьніклага пры невядомых абставінах у Гомлі ўкраінца Ігар Грыб заяўляе, што дагэтуль ня мае ніякай інфармацыі пра тое, дзе ягоны сын Паўло.
Тры гады публічнай дыскусіі пра адукацыйную рэформу ва Ўкраіне завяршыліся ўхваленьнем у парлямэнце новага закону аб адукацыі. Па сутнасьці, ён і адкрыў новы палітычны сэзон ва Ўкраіне, а разам зь ім і далейшыя пэрспэктывы для заканадаўчых зьмен паасобку ў агульнай сярэдняй, прафэсійнай і вышэйшай адукацыі.
Урад Украіны ўхваліў рашэньне аб выхадзе з чатырох пагадненьняў СНД, падпісаных у розныя гады ў галіне статыстычнага заканадаўства і справаздачнасьці, і даручыў Міністэрству замежных спраў у вызначаным парадку паведаміць пра гэта ў Выканаўчы камітэт СНД.
Служба бясьпекі Ўкраіны расьсьледуе крымінальную справу пра парушэньне парадку міжнароднага гандлю вайсковай тэхнікай, у якой фігуруе экспартны кантракт беларускага прадпрыемства «Белспэцзьнештэхніка».
Дзяржаўная памежная служба Ўкраіны заяўляе, што ўзмацненьне кантролю над дзяржаўнай мяжой выклікана правядзеньнем расейска-беларускіх вучэньняў «Захад-2017», якія пройдуць з 14 па 20 верасьня.
12 дзён няма вестак ад украінскага грамадзяніна Паўла Грыба, які 24 жніўня прыехаў у Гомель сустрэцца са знаёмай па перапісцы расейскай дзяўчынай і зьнік.
Колішні прэзыдэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі, які з траўня 2015-га да лістапада 2016 году ўзначальваў Адэскую абласную дзяржаўную адміністрацыю, а сёлета ў ліпені пазбаўлены ўкраінскага грамадзянства, заяўляе пра затрыманьне ў Кіеве ягонага брата Давіда.
Узброеныя Сілы Ўкраіны ў верасьні правядуць шэраг камандна-штабных вучэньняў з прыцягненьнем войскаў і апэратыўных рэзэрваў, галоўнымі зь якіх стануць стратэгічныя манэўры «Нязломная стойкасьць-2017».
Пятро Парашэнка таксама нагадаў, як у 2008 годзе і пазьней Расейская Фэдэрацыя пад выглядам вучэньняў канцэнтравала сваю тэхніку.
Ігар Грыб, сын якога зьнік 24 жніўня ў Гомлі пры невядомых абставінах, зьвярнуўся да пракуратуры Беларусі і органаў Міністэрства ўнутраных спраў у Гомельскай вобласьці з афіцыйнымі заявамі пра спрыяньне ў вышуку і вяртаньні сына.
Украінскі рух «Правы сэктар» заяўляе, што Беларусь «падыгрывае» Расеі ў агрэсіі супраць Украіны, запалохваючы інфармацыяй пра ўзброеныя групы іхнай арганізацыі.
Сям’я зьніклага ў Беларусі ўкраінца, 19-цігадовага Паўла Грыба, дагэтуль ня мае ніякай інфармацыі пра ягонае месцазнаходжаньне.
Намесьнік старшыні Службы бясьпекі Ўкраіны (сакавік 2014 — чэрвень 2015) Віктар Ягун заяўляе, што ў Беларусі на сталай аснове працуе група Фэдэральнай службы бясьпекі РФ, якая можа мець дачыненьне да выкраданьня замежных грамадзян.
Бацька зьніклага ў Беларусі Паўла Грыба Ігар заяўляе, што пакуль няма ніякай афіцыйнай інфармацыі ні зь Беларусі, ні з Расеі пра месца знаходжаньня ягонага сына, але не выключае, што яго ўтрымліваюць у Краснадарскім сьледчым ізалятары ФСБ Расеі.
На тэрыторыі палігону паблізу мястэчка Ганчароўскага ў Чарнігаўскай вобласьці, што за 70 кілямэтраў да найбліжэйшага беларускага населенага пункту Камарын (Гомельская вобласьць), распачаліся вучэньні ўкраінскіх сухаземных войскаў.
Загрузіць яшчэ