Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка заяўляе пра неаб’ектыўнасьць і катэгарычную непрымальнасьць заканадаўчых норм, што ўводзяцца ў Польшчы за выказваньні пра нацысцкія лягеры сьмерці як пра «польскія» і за адмаўленьне злачынстваў «бандэрызму».
Сакратар Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны Ўкраіны Аляксандар Турчынаў заяўляе пра пасьпяховыя выпрабаваньні ўкраінскай крылатай ракеты наземнага базаваньня, здольнай дакладна паражаць наземныя і марскія цэлі.
Дзяржаўная фіскальная служба Ўкраіны ў 2017 годзе выкрыла 1,2 тысячы фактаў незаконнага перамяшчэньня наркатычных сродкаў, псыхатропных рэчываў і прэкурсараў, амаль 10 адсоткаў зь якіх зарэгістравана на мяжы зь Беларусьсю.
Ва Ўкраіне 100-гадовае абвяшчэньне незалежнасьці УНР пачалі сьвяткаваць яшчэ летась, зь першых юбілейных дат ад пачатку ўкраінскай рэвалюцыі, стварэньня нацыянальнага ўраду, парлямэнту і нацыянальнага войска.
Пракуратура Кіева падазрае начальніка сэктара крымінальнай паліцыі Галасееўскага раёна ўкраінскай сталіцы ў фабрыкацыі справы супраць бізнэсоўца, ураджэнца Беларусі, цяпер грамадзяніна Ўкраіны Цімафея Кахновіча.
Беларускі добраахвотнік Ігар Кляўко, які падазраецца ў выкраданьні і наўмысным забойстве, яшчэ два месяцы будзе праходзіць лячэньне ў псыхіятрычнай бальніцы.
Грамадзянін Беларусі Юры Палітыка, якога абвінавачваюць у шпіянажы, атрымаў абвінаваўчы акт па выніках дасудовага расьсьледаваньня справы — яму пагражае пазбаўленьне волі на тэрмін ад 10 да 15 гадоў з канфіскацыяй або без канфіскацыі маёмасьці.
27-гадовы Даічы Ёшыда ляцеў з Кіева ў Токіё. Ён не парушыў законаў ні Ўкраіны, ні Японіі. Але, ступіўшы на транзытную тэрыторыю ў Беларусі, дзе не плянаваў спыняцца, ён трапіў у турму.
Эўразьвяз у межах праграмы эўрапейскага інструмэнту суседзтва дае 5,55 мільёна эўра на ажыцьцяўленьне трох памежных беларуска-ўкраінска-польскіх турыстычных праектаў.
Як ва Ўкраіне і Беларусі ўшаноўваюць памяць ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў?
На ўсіх іх тэрыторыя Ўкраінскай Народнай Рэспублікі ўлучае частку заходніх і паўднёвых рэгіёнаў Беларусі — Мазыр, Лунінец, Пінск, Берасьце і Жабінку.
Міністар замежных справаў Украіны Паўло Клімкін ня бачыць мэтазгоднасьці ў пераносе зь Менску ў Астану перамоўнай пляцоўкі ў пытаньнях разьвязаньня сытуацыі на Данбасе.
Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка разам з жонкай Марынай сёньня зраніцы ўшанавалі памяць першых ахвяраў пратэстаў у цэнтры Кіева ў 2014 годзе — Міхаіла Жызьнеўскага ды Сяргея Нігаяна.
Украінскі бок пацьвярджае, што Казахстан адразу пасьля пачатку канфлікту на Данбасе прапаноўваў свае магчымасьці для арганізацыі ды правядзеньня на сваёй тэрыторыі перамоваў дзеля разьвязаньня сытуацыі на ўсходзе Ўкраіны.
Сьледзтва агучыла складанасьці ў выстаўленьні абвінавачаньня ў шпіянажы беларускаму грамадзяніну.
Вярхоўная Рада Ўкраіны на трэці дзень абмеркаваньня ўхваліла закон аб асаблівасьцях дзяржаўнай палітыкі забесьпячэньня дзяржаўнага сувэрэнітэту Ўкраіны над часова акупаванымі тэрыторыямі ў Данецкай і Луганскай абласьцях.
Старшыня праўленьня «Нафтагазу Ўкраіны» Андрэй Кобалеў заявіў пра намер аднавіць сёлета пастаўкі прыроднага газу з Расеі ў аб’ёме 4–5 мільярдаў кубамэтраў.
Пракуратура Кіева закрыла крымінальную справу, адкрытую паводле падазрэньня ў незаконным захоўваньні зброі і боепрыпасаў супраць былога беларускага бізнэсоўца, цяпер грамадзяніна Ўкраіны Цімафея Кахновіча.
Ва Ўкраіне за першыя два тыдні студзеня на адзёр у розных рэгіёнах краіны захварэлі 1285 чалавек, у тым ліку 856 дзяцей. У Адэскай вобласьці адно дзіця памерла.
Украіна забараніла ўезд на сваю тэрыторыю беларускаму тэлевядоўцу Дзьмітрыю Шэпелеву як чалавеку, якія стварае пагрозу нацыянальнай бясьпецы.
Загрузіць яшчэ