Яны ўсклалі кветкі да памятных знакаў на вуліцы Грушэўскага і ўшанавалі іх памяць хвілінай маўчаньня.
Пятро і Марына Парашэнкі таксама запалілі і паставілі лампадкі ля памятнага знака Героям Нябеснай Сотні на вуліцы Грушэўскага.
Беларус Міхаіл Жызьнеўскі і ўкраінец армянскага паходжаньня Сяргей Нігаян сталі першымі ахвярамі падчас брутальных сутычак паміж пратэстоўцамі і сілавікамі на Эўрамайдане ў 2014 годзе.
Міхаіл Жызнеўскі загінуў ад кулі 22 студзеня 2014 году, не дажыўшы да свайго 26-годзьдзя чатыры дні. Цела Жызьнеўскага пасьля адпяваньня і ўрачыстых праводзінаў прывезьлі з Кіева і пахавалі на радзінных могілках па лініі маці ў вёсцы Сьцяг Працы пад Гомлем.
Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка пасьмяротна ўзнагародзіў Міхаіла Жызьнеўскага ордэнам Герояў Нябеснай Сотні, а ўкраінскі ўрад прызначыў пажыцьцёвую стыпэндыю ягоным бацькам Ніне і Міхасю Жызьнеўскім. Летась у чэрвені прэзыдэнт Украіны прысвоіў беларусу званьне Героя Ўкраіны пасьмяротна і ўручыў адпаведную зорку бацькам Міхаілу і Ніне Жызьнеўскім.