Уладзімер Брыль, брат беларускага пісьменьніка Янкі Брыля, быў беспадстаўна расстраляны ў 1938-м ля Кіева, а праз 20 гадоў рэабілітаваны. Ягонае прозьвішча — сярод ахвяраў сталінскіх рэпрэсій у Быкаўнянскім мэмарыяле. Карэспандэнтка Свабоды знайшла ягоныя дакумэнты ў Цэнтральным архіве грамадзкіх аб'яднаньняў Украіны (Кіеў).