Кошт праекту ў Ровенскай вобласьці, які будзе рэалізоўваць беларуская кампанія, — 10 мільёнаў даляраў.
Прадстаўнікі Службы бясьпекі і Генэральнай пракуратуры Ўкраіны правялі брыфінг на палігоне спэцпадразьдзяленьня «Альфа», каб прадэманстраваць магчымыя наступствы тых тэрактаў, якія рыхтавалі Надзея Саўчанка і Ўладзімір Рубан.
Судовы працэс над грамадзянінам Беларусі Юрыем Палітыкам, які абвінавачваецца ў зборы сакрэтнай інфармацыі ва Ўкраіне на карысьць іншай дзяржавы, ня можа распачацца ўжо больш як паўгода.
Суд Мікалаеўскай вобласьці ўзяў пад хатні арышт 42-гадовага кіроўцу грузавіка, зь якім раніцай 20 ліпеня сутыкнуўся беларускі аўтобус.
«Адзін са сьледчых заўважыў, што артыкул, паводле якога абвінавачваецца Паўло, выкладзены ў старой рэдакцыі, якая ўжо ня дзейнічае, і суд патрабаваў прывесьці яго ў адпаведнасьць з заканадаўствам Расейскай Федэрацыі».
У Васіля Парфянкова, сябра добраахвотніцкага руху «Арганізацыя ўкраінскіх нацыяналістаў», ад інсульту памёр бацька. Але праз пагрозу арышту ў Беларусі за ўдзел у вайсковых дзеяньнях на Данбасе Васіль ня зможа прыехаць з Украіны на пахаваньне бацькі.
Дзевяць грамадзян Беларусі, якія пацярпелі ў аварыі на адэскай трасе 20 ліпеня, транспартаваныя ў Гомель для далейшай мэдычнай дапамогі.
Кіроўца грузавіка, зь якім сутыкнуўся беларускі мікрааўтобус, затрыманы і дае сьледчым тлумачэньні.
Акцыя называлася «Канцэрт для скрадзенай зямлі».
«У далейшым гэтая праца, якая была праведзеная, дасьць нам магчымасьць устанавіць асобу чалавека, які быў на відэа непасрэдна падчас мінаваньня».
Журналісты выданьня «Українська правда», дзе апошнім часам працаваў Павал Шарамет, трымалі чорныя шыльды з датай гібелі журналіста і надпісам «Павел Шарамет. 2 гады. Забойцы дагэтуль ня знойдзеныя».
У Мікалаеўскай вобласьці 20 ліпеня ў дарожна-транспартным здарэньні загінулі пяць грамадзян Беларусі, яшчэ 10 пацярпелі, паведамляе Дзяржаўная служба Ўкраіны па надзвычайных сытуацыях.
Украінскі экспэрт у пытаньнях бясьпекі Сяргей Шабоўта мяркуе, што здарэньне ў беларускім Заслаўі з захопам закладніцы ў памяшканьні банку і забойствам яе бацькі-нападніка адлюстроўвае міжнародныя тэндэнцыі змаганьня з такімі злачынствамі.
20 ліпеня спаўняецца два гады з дня гібелі ў Кіеве журналіста Паўла Шарамета. Два гады расьсьледаваньня не далі вынікаў: няма ні падазраваных, ні зачэпак, ні доказаў. Сьледчая група разглядае 5 вэрсіяў забойства.
Экс-міністар абароны Ўкраіны Міхаіл Ежаль, які працаваў амбасадарам Украіны ў Беларусі і якога ўкраінскія праваахоўныя органы абвінавачваюць у злоўжываньні ўладаю і службовым становішчам, жыве зь сям’ёй у Менску і мае статус уцекача.
На мінулым тыдні адразу некалькі водаканалаў абласных цэнтраў Украіны заявілі пра дэфіцыт хлёру для ачышчэньня вады і магчымае спыненьне забесьпячэньня бытавога сэктару халоднай вадой.
Запароскае прадпрыемства «Мотор Січ» разьлічвае, што на працягу наступнага тыдня зможа ўзгадніць умовы перадачы беларускай дзяржаве свайго пакету акцый Аршанскага авіярамонтнага заводу.
З усіх замежных краін грамадзяне Ўкраіны найбольш пазытыўна ставяцца да Беларусі, Канады і Эўрапейскага Зьвязу.
На запароскім прадпрыемстве «Мотор Січ», якое належыць украінскаму бізнэсоўцу Вячаславу Багуслаеву і валодае 60 адсоткамі акцый Аршанскага авіярамонтнага заводу, пакуль не камэнтуюць заяву Аляксандра Лукашэнкі пра нацыяналізацыю гэтага беларускага прадпрыемства.
Дэмаркацыя беларуска-ўкраінскай мяжы адстае ад папярэдніх плянаў, амаль на два гады яе прыпынілі пратэсты сялян у Валынскай вобласьці. Але цяпер бакі знайшлі кампраміс, у выніку якога Беларусь атрымае дзясяткі гектараў на спрэчных памежных тэрыторыях.
Загрузіць яшчэ