7 ліпеня — дзень народзінаў Янкі Купалы. Кіеўская карэспандэнтка Свабоды пашукала з гэтай нагоды ў архівах матэрыялы пра сяброўства беларускага песьняра з украінскім паэтам Паўлом Тычынам.
Сустрэча заплянаваная 24–25 кастрычніка на форуме рэгіёнаў Беларусі і Ўкраіны ў Гомлі.
Пятро Парашэнка вырашыў пераняць досьвед Аляксандра Лукашэнкі што да гаспадарчай дзейнасьці на радыяцыйна забруджаных тэрыторыях.
У беларускі санаторый у Крыме законна ня трапіш, а за футра на мяжы давядзецца сплаціць мыта.
Ва Ўкраіне міжведамасная камісія ў пытаньнях міжнароднага гандлю адкрыла антыдэмпінгавыя расьсьледаваньні ў сувязі зь «нядобрасумленнымі» пастаўкамі зь Беларусі цэмэнту ды пруткоў з вугляродзістай і легіраванай сталі.
Грамадзянін Беларусі, жыхар Гомля, затрыманы ў чэрвені ў Чарнігаўскай вобласьці за прапанову ўкраінскаму памежніку хабару ў памеры 100 даляраў, пазьбегнуў крымінальнай адказнасьці, але сплаціў штраф у памеры 8,5 тысяч грыўняў.
Беларускі добраахвотнік Ігар Кляўко, які падазраецца ў забойстве жыхара паселішча Мангуш Данецкай вобласьці, да 17 жніўня будзе знаходзіцца ў Дняпроўскай псыхіятрычнай лякарні са строгім наглядам Міністэрства аховы здароўя Ўкраіны.
Беларускі дзяржаўны «Парытэтбанк», асноўным акцыянэрам якога зьяўляецца кіраўніцтва справамі прэзыдэнта Беларусі, у другі раз накіраваў Нацыянальнаму банку Ўкраіны пакет дакумэнтаў для набыцьця ўкраінскай «дачкі» расейскага «Сбербанку».
На 2 ліпеня ў расейскім судзе прызначаныя папярэднія слуханьні ў справе Паўла Грыба, якога летась невядомыя выкралі з Гомля, пасьля чаго ён апынуўся ў расейскім СІЗА.
Ва Ўкраіне пры стварэньні новых радыёлякацыйных станцый выкарыстоўваюць шасі Volat Менскага заводу колавых цягачоў.
Ва ўкраінскім пункце пропуску «Новыя Ярылавічы» затрымалі беларускага грамадзяніна, які спрабаваў вывезьці з Украіны бяз мытнага афармленьня запчасткі да стралковай зброі.
Вайсковая пракуратура Чарнігаўскага гарнізона затрымала грамадзяніна Беларусі, жыхара Гомля, за прапанову ўкраінскаму памежніку хабару ў памеры 100 даляраў для бесьперашкоднага ўезду ва Ўкраіну. Прозьвішча затрыманага не называецца.
Галіновы дзяржаўны архіў Службы бясьпекі Ўкраіны абнародаваў новыя дакумэнты аб маштабах палітычных рэпрэсій, якія адбываліся ў 30-я гады мінулага стагодзьдзя.
Ва Ўкраіне актывісты пры падтрымцы Нацыянальнага вайскова-гістарычнага музэю Ўкраіны распрацавалі электронную «Кнігу памяці загінулых за Ўкраіну».
У Кіеве на 82-м годзе жыцьця памёр Іван Драч — вядомы ўкраінскі паэт, перакладчык, кінасцэнарыст, драматург.
Дакумэнтальна-мастацкая выстава «Праўда пра Курапаты. Факты, дакумэнты, сьведчаньні», ініцыяваная супольна беларускай грамадзкай ініцыятывай «Экспэрты ў абарону Курапатаў» і Ўкраінскім інстытутам нацыянальнай памяці, пасьля экспазыцыі ў Кіеве пераехала ў Чарнігаў.
У Кіеве пры надзвычайных захадах бясьпекі прайшоў шматтысячны «Марш роўнасьці». Паводле розных ацэнак, у ім узялі ўдзел ад 5 да 10 тысяч актывістаў ЛГБТ-арганізацый і грамадзян, якія іх падтрымліваюць.
Служба бясьпекі Ўкраіны затрымала яшчэ аднаго грамадзяніна Ўкраіны ў справе аб замаху на жыцьцё расейскага журналіста Аркадзя Бабчанкі.
Сёньня чатыры грузавыя аўтамабілі з гуманітарнай дапамогай зь Беларусі перасеклі беларуска-ўкраінскую мяжу.
Украіна перадала UNESCO рассакрэчаныя савецкія дакумэнты, якія сьведчаць пра тое, як КДБ блякаваў савецкіх грамадзян і ўвесь сьвет ад праўды пра аварыі і стан бясьпекі на Чарнобыльскай АЭС.
Загрузіць яшчэ