Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь заняла першае месца па сымпатыях украінцаў


Ілюстрацыйнае фота. Хлопцы з украінскімі сьцягамі на Дні волі ў Менску. 2015 год
Ілюстрацыйнае фота. Хлопцы з украінскімі сьцягамі на Дні волі ў Менску. 2015 год

З усіх замежных краін грамадзяне Ўкраіны найбольш пазытыўна ставяцца да Беларусі, Канады і Эўрапейскага Зьвязу.

Паводле сацыялягічных апытаньняў, праведзеных сацыялягічнай групай «Рэйтынг», 74% апытаных украінцаў аддалі свае сымпатыі Беларусі, а Канадзе і Эўрапейскаму Зьвязу — 68%.

«У рэгіянальным разрэзе да Беларусі найбольш пазытыўна ставяцца на поўдні і ўсходзе Ўкраіны», — сказаў намесьнік дырэктара сацыялягічнай групы «Рэйтынг» Любамір Мысіў.

У той жа час 12 адсоткаў апытаных адказалі, што ставяцца да Беларусі хутчэй нэгатыўна або цалкам нэгатыўна.

Расею, якая анэксавала ўкраінскі паўвостраў Крым і падтрымлівае сэпаратыстаў на Данбасе, 52% апытаных успрымаюць нэгатыўна, пазытыўна — 35% украінцаў, а 42% апытаных падтрымалі магчымы ўступ Украіны ў Эўразьвяз, 36% выступілі за роўную аддаленасьць як ад Эўразьвязу, гэтак і ад Расеі. Яшчэ 11% выказаліся за ўступ Украіны ў Мытны саюз з Расеяй і Беларусьсю. Паводле сацыёлягаў, прыхільнікаў Мытнага саюзу на поўдні Ўкраіны ўдвая менш, чым прыхільнікаў эўраінтэграцыі, а на ўсходзе іх амаль пароўну.

У апытаньні групы «Рэйтынг», што праводзілася ва Ўкраіне 22 чэрвеня — 5 ліпеня, узялі ўдзел 3200 рэспандэнтаў ва ўзросьце ад 18 гадоў. Статыстычная памылка дасьледаваньня — 1,7%.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG