Каля 4:00 20 ліпеня на аўтадарозе Кіеў — Адэса паблізу паселішча Крывое Возера Мікалаеўскай вобласьці ў выніку аварыі загінулі 5 грамадзянаў Беларусі, 12 атрымалі траўмы.
Як паведамілі Свабодзе ў Нацыянальнай паліцыі Ўкраіны, кіроўца мікрааўтобуса Mercedes-Benz ня справіўся з кіраваньнем — аўтобус сутыкнуўся з прыпаркаваным на ўзбочыне грузавым аўтамабілем.
Пацярпелых у выніку аварыі шпіталізавалі ў Крываазёрскую цэнтральную раённую лякарню. Трое знаходзяцца ў рэанімацыі, адзін зь іх — у вельмі цяжкім стане.
«Зараз кансыліюм аглядае пацярпелых», — паведамілі Свабодзе ў лякарні.
Для правядзеньня дэблякаваньня загінулых прыцягвалася падразьдзяленьне ДСНС, паведамляюць ратавальнікі.