Працэс рэгістрацыі кандыдатаў на прэзыдэнта будзе трываць да 3 лютага, а выбары кіраўніка ўкраінскай дзяржавы адбудуцца праз тры месяцы — у апошні дзень сакавіка.
Экспэртызы не пацьвердзілі падазрэньняў, што пад сэртыфікатамі Беларусі ўвозіцца расейская прадукцыя, на якую сёлета ў сакавіку ва Ўкраіне ўвялі антыдэмпінгавае мыта і абмежавалі аб’ёмы паставак угнаеньняў з Расеі.
Рада нацыянальнай бясьпекі і абароны Ўкраіны ўхваліла рашэньне аб прыпыненьні ў 10-ці абласьцях краіны ваеннага становішча, абвешчанага месяц таму ў сувязі з «чарговым актам агрэсіі Расейскай Фэдэрацыі 25 лістапада ў раёне Керчанскай пратокі супраць караблёў Ваенна-марскіх сілаў Украіны».
Украінская мытня заблякавала ўвоз беларускіх угнаеньняў, падазраючы, што яны расейскія.
Украінская царква, якая падпарадкоўваецца маскоўскаму патрыярху Кірылу, павінна адлюстраваць сваё расейскае паходжаньне ў назьве.
Адміністрацыя рачных портаў Украіны і беларускае закрытае акцыянэрнае таварыства «Белпаліваэнэрга» падпісалі мэмарандум аб аднаўленьні воднага шляху Е-40 «Балтыйскае мора — Гданьск — Дняпро — Чорнае мора».
Саломенскі раённы суд горада Кіева дазволіў праваахоўным органам Украіны затрымаць былога міністра абароны Ўкраіны Міхаіла Ежаля, які атрымаў статус уцекача ў Беларусі пасьля працы тут амбасадарам Украіны.
Колькі беларусаў маюць від на жыхарства ва Ўкраіне? Каму даюць, а каму — не? Свабода сабрала зьвесткі.
Адмова ўладаў Беларусі падтрымаць на Генасамблеі ААН праект рэзалюцыі наконт мілітарызацыі акупаванага Расеяй Крыму, Чорнага і Азоўскага мораў ёсьць вынікам залежнасьці дзяржавы ад Расеі.
Украінская праваслаўная царква Маскоўскага патрыярхату сёньня на пазачарговым сынодзе ўхваліла рашэньне аб звальненьні двух эпіскапаў, якія ўзялі ўдзел у аб’яднаўчым саборы 15 сьнежня па стварэньні адзінай памеснай царквы ва Ўкраіне.
Беларускі сьвятар а. Аляксандар Шрамко мяркуе заўчасным казаць пра аб’яднаньне ўсіх праваслаўных плыняў ва Ўкраіне, нягледзячы на сёньняшняе абвяшчэньне аб стварэньні адзінай памеснай царквы і выбары яе першагерарха.
Царква будзе мець аўтакефальныя правы, але ейны статус вызначаны як мітраполія Канстантынопальскага патрыярхату.
Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл накіраваў звароты папу Рымскаму Францішку, кіраўнікам усясьветных цэркваў і кіраўнікам міжнародных арганізацый, а таксама лідэрам шэрагу краін у сувязі зь ціскам з боку ўкраінскіх уладаў на Ўкраінскую праваслаўную царкву Маскоўскага патрыярхату (УПЦ МП).
Застаецца дзень да аб’яднаўчага сабору ў кіеўскай Сафіі, на якім мусяць абвясьціць аб стварэньні ва Ўкраіне адзінай памеснай праваслаўнай царквы і выбраць яе прадстаяцеля.
Унітарнае прадпрыемства «Нафтабітумны завод», якое належыць беларускім бізнэсоўцам Аляксандру Шакуціну і Мікалаю Вараб’ю, спрабавала ўдзельнічаць у конкурсе на прыватызацыю найбуйнейшага ва Ўкраіне энэргетычнага прадпрыемства «Центренерго».
У Кіеве рыхтуюцца да аб’яднаўчага сабору для стварэньня адзінай памеснай Украінскай праваслаўнай царквы, нягледзячы на ціск з Масквы. Аб’яднаўчы сабор у Кіеве прызначаны на 15 сьнежня.
Самалёт беларускай авіякампаніі «Белавія», які 9 сьнежня зачапіў зямлю стойкай шасі і зьбіў ліхтар у кіеўскім аэрапорце Барыспаль, дагэтуль знаходзіцца на тэрыторыі аэрапорту, але ўсе іншыя рэйсы ажыцьцяўляюцца згодна з раскладам.
Сынод Украінскай праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхату абмеркаваў сытуацыю, якая склалася ў сувязі з «дзеяньнямі Канстантынопальскага Патрыярха Варфаламея, і ціскам з боку ўкраінскай дзяржавы».
Украінскія консулы ў Расеі ня маюць інфармацыі пра цяжкасьць раненьняў, якія атрымалі ўкраінскія маракі 25 лістапада ў часе інцыдэнту ў Керчанскай пратоцы.
Вярхоўная Рада Ўкраіны пагадзілася са спыненьнем з 1 красавіка 2019 году дзеяньня Дамовы аб дружбе, супрацоўніцтве і партнэрстве з Расеяй, падпісанай у траўні 1997 году і ратыфікаванай парлямэнтам у студзені 1998-га.
Загрузіць яшчэ