Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пасьля інцыдэнту ў Барыспалі самалёты «Белавія» лятаюць у Кіеў паводле раскладу


Ілюстрацыйнае фота. Самалёт «Белавія» © Shutterstock
Ілюстрацыйнае фота. Самалёт «Белавія» © Shutterstock

Самалёт беларускай авіякампаніі «Белавія», які 9 сьнежня зачапіў зямлю стойкай шасі і зьбіў ліхтар у кіеўскім аэрапорце Барыспаль, дагэтуль знаходзіцца на тэрыторыі аэрапорту, але ўсе іншыя рэйсы ажыцьцяўляюцца згодна з раскладам.

«Сёньня адзін самалёт „Белавія“ ўжо прызямліўся, і на адзін у дадзены момант ажыцьцяўляецца пасадка», — паведамілі Свабодзе ў прэсавай службе аэрапорту Барыспаль. Штодня «Белавія» ажыцьцяўляе два рэйсы ў кіеўскі аэрапорт Барыспаль — раніцай і ўвечары.

У службе наземнага абслугоўваньня аэрапорту Барыспаль удакладнілі, што цяпер тэхнікі правяраюць стан беларускага «Боінга» «на прадмет мікратрэшчын»:

«Пакуль што цяжка сказаць, калі самалёт зможа вярнуцца ў Менск. Пасьля ацэнкі пашкоджаньняў стане зразумела, змогуць аднавіць самалёт праз тры гадзіны ці спатрэбіцца некалькі дзён».

Супрацоўнікі аэрапорту сьцьвярджаюць, што інцыдэнт мог адбыцца праз моцны туман.

Своечасова сёньня ў Менск вылецеў самалёт «Белавія» і з другога сталічнага аэрапорту Кіеў — а 5-й раніцы. Згодна з раскладам, сёньня ў беларускую сталіцу маюць адбыцца яшчэ два рэйсы беларускай авіякампаніі — а 14.15 і 18.05 паводле кіеўскага часу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG