За час ягонай дзейнасьці зьнішчылі 2500 помнікаў Леніну і перайменавалі тысячы паселішчаў і вуліц.
Лідэр партыі «Апазыцыйная плятформа «За жыцьцё» Віктар Медзьвядчук атрымаў зь менскай філіі беларускага банку «Абсалютбанк» 2,347 мільёнаў грыўняў (крыху больш як 95 тысяч даляраў у эквіваленце).
У Нежыне Чарнігаўскай вобласьці праваахоўныя органы расьсьледуюць крымінальную справу аб вытворчасьці «небясьпечнай прадукцыі, вырабленай у вялікіх аб’ёмах пад гандлёвымі маркамі беларускіх вытворцаў без адпаведных дазволаў і сэртыфікацыі».
Украінскі ўчастак ракі Прыпяць пакуль нельга выкарыстоўваць для суднаходзтва — навукоўцы выявілі небясьпечныя для здароўя людзей і навігацыі зоны.
У двух частках чарнобыльскай зоны трываюць пажары — з 11 верасьня на тэрыторыі паблізу сяла Новыя Сакалы Іванкаўскага раёну Кіеўскай вобласьці, і з 12 верасьня, паводле беларускага МНС — каля вёскі Ломыш Гомельскай вобласьці.
Вярхоўная Рада Ўкраіны падтрымала ініцыятыву прэзыдэнта Ўладзіміра Зяленскага аб датэрміновым роспуску Цэнтральнай выбарчай камісіі.
Раней спаборніцтвы праводзіліся ў Ялце, але пасьля анэксіі Крыму Расеяй перамясьціліся ў Кіеў.
У Роўне, абласным цэнтры Ўкраіны, у пешаходнай зоне вуліцы Саборнай усталявалі памятную дошку з нагоды 505-й гадавіны перамогі войска Вялікага Княства Літоўскага пад Воршай.
Грамадзянін Украіны праз амаль 15 гадоў сваёй нібыта супрацы зь беларускімі спэцслужбамі прызнаўся ў шпіянажы на карысьць Беларусі.
Новая ўлада Ўкраіны вызначыла праект па аднаўленьні воднага шляху ад Балтыйскага да Чорнага мора праз рэкі Віслу, Заходні Буг, Прыпяць і Дняпро як адзін з прыярытэтных інфраструктурных праектаў.
Ураджэнка Беларусі настаўніца Алена Лыс стала дэпутаткай Вярхоўнай Рады Ўкраіны. Яна перамагла 19 сваіх канкурэнтаў амаль на ўсіх выбарчых участках аднамандатнай выбарчай акругі ў Чарнаўцах. Свабода паразмаўляла з Аленай Лыс і даведалася, чым яна будзе займацца ва ўкраінскім парлямэнце.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі перакананы, што дзейнасьць Вышэйшага антыкарупцыйнага суду мусіць канцэнтравацца на справах вышэйшых чыноўнікаў-карупцыянэраў.
Служба бясьпекі Ўкраіны падазрае групу «Мотор Січ» (былога акцыянэра беларускага ААТ «Аршанскі авіярамонтны завод») у падрыхтоўцы да дывэрсіі і дзяржаўнай здрады.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі наклаў вэта на закон, ухвалены папярэднім складам Вярхоўнай Рады аб увядзеньні прымусовай хімічнай кастрацыі асобаў, якія ўчынілі злачынствы супраць малалетніх, і асоб, якія не дасягнулі палавой сьпеласьці.
Вярхоўная Рада Ўкраіны папярэдне ўхваліла 7 законапраектаў аб унясеньні зьменаў у Канстытуцыю, якія дазволяць прэзыдэнту Ўладзіміру Зяленскаму павялічыць свой уплыў у працэсе ўхваленьня рашэньняў і кіраваньні краінай.
Вярхоўная Рада Ўкраіны падтрымала ініцыяваныя прэзыдэнтам Уладзімірам Зяленскім зьмены ў Канстытуцыю аб скасаваньні дэпутацкай недатыкальнасьці.
Ва ўкраінскіх крамах можна знайсьці прадукты зь беларускімі назвамі. Карэспандэнтка Свабоды высьвятляла, ці яны папраўдзе беларускія і чаму ўкраінскія вытворцы ўжываюць беларускую мову і назвы ў брэндах сваёй прадукцыі.
Дарожна-будаўнічы трэст № 2 Гомля выйграў тэндэр на будаўніцтва 6 кілямэтраў аб’язной дарогі вакол Роўна. Кошт працы 750 мільёнаў грыўняў (амаль 29,5 мільёнаў даляраў у эквіваленце).
Вярхоўная рада Ўкраіны патрымала ўсе кандыдатуры, вылучаныя прэзыдэнтам у межах ягоных паўнамоцтваў на пасады кіраўнікоў Міністэрства абароны, Міністэрства замежных спраў і Службы бясьпекі Ўкраіны.
Загрузіць яшчэ