Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Роўне адкрылі памятную дошку ў гонар перамогі войска ВКЛ пад Воршаю. ФОТА


Мэмарыяльная шыльда Канстанціну Астроскаму ў Роўне.
Мэмарыяльная шыльда Канстанціну Астроскаму ў Роўне.

У Роўне, абласным цэнтры Ўкраіны, у пешаходнай зоне вуліцы Саборнай усталявалі дошку з нагоды 505-й гадавіны перамогі войска Вялікага Княства Літоўскага пад Воршай.

Дошка ўмураваная ў дарогу проста на тым месцы, дзе, паводле гісторыкаў, некалі знаходзілася Астроская брама, празь якую князь Канстанцін Астроскі заяжджаў ў Роўна. Цяпер тут стаіць гандлёвы цэнтар.

На дошцы напісана: «08.09.1514. Перамога князя К. Астроскага ў бітве пад Воршаю».

Ініцыятарам сьвяткаваньня ўгодкаў Аршанскай бітвы выступіла мясцовая грамадзкая арганізацыя «Слава князёў Астроскіх», якую падтрымалі і гарадзкія ўлады.

«Трэба, каб моладзь выхоўвалася на нечым пазытыўным, на тым, чым можна ганарыцца. Гэта такая дошка „спатыкненьня“, бо трэба, каб усе ведалі, што была такая бітва, у якой мы перамаглі, і, напэўна, не апошні раз», — сказаў мэр Роўна Ўладзімір Хамко на адкрыцьці дошкі.

Выступае мэр Роўна Ўладзімір Хамко
Выступае мэр Роўна Ўладзімір Хамко

Адначасова ў Роўне стартавала акцыя збору сродкаў на рэстаўрацыю карціны польскага мастака Юзафа Менціны-Кшэша «Бітва пад Воршаю», напісанай ў XIX стагодзьдзі. У гандлёвым цэнтры для гэтага стварылі адмысловую фотазону, дзе можна сфатаграфавацца побач з выявай карціны і ахвяраваць сродкі на яе аднаўленьне.

Фатаграфаваньне каля карціны
Фатаграфаваньне каля карціны

  • Ва Ўкраіне ад 2014 году пачалі актыўна папулярызаваць імя князя Канстанціна Астроскага — ім названыя 30-я асобная Наваград-Валынская Роўненская мэханізаваная брыгада і супольная ўкраiнска-лiтоўска-польская вайсковая брыгада.
  • У кастрычніку 2014 году Нацыянальны банк Украіны выпусьціў манэту ў гонар 500-годзьдзя бітвы пад Воршай, у якой войска Маскоўскай дзяржавы пацярпела паразу ад Вялікага Княства Літоўскага.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG