У Кіеве з ініцыятывы Руху салідарнасьці «Разам» адбыўся марш у падтрымку беларусаў, якія сутыкнуліся з рэпрэсіямі ў часе кампаніі выбараў прэзыдэнта, прызначаных на 9 жніўня.
Чуднаўская гарадзкая рада вызначылася зь месцам, дзе найбліжэйшым часам паставяць помнік аднаму з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры Яну Баршчэўскаму — ён жыў і памёр у горадзе Чуднаве Жытомірскай вобласьці.
Міністэрства разьвіцьця эканомікі, гандлю і сельскай гаспадаркі Ўкраіны ў інтарэсах пяці нацыянальных вытворцаў пачало антыдэмпінгавае расьсьледаваньне аб пастаўках фанэры зь Беларусі. Вытворцы паскардзіліся на дэмпінгавыя цэны і аб’ём беларускіх паставак.
Беларусь адмовіла Ўкраіне ў экстрадыцыі колішняга старшыні праўленьня банку «Київська Русь» Віктара Братка, якога ўкраінскія праваахоўныя органы абвінавачваюць у вывядзеньні з банкаўскіх рахункаў у 2015 годзе больш як 44 мільёнаў даляраў.
Дзяржаўны архіў Службы бясьпекі Ўкраіны і Ўкраінскі інстытут нацыянальнай памяці выдалі другую кнігу рассакрэчаных дакумэнтаў аб будаўніцтве Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі і аварыі на ёй.
У Кіеве каля амбасады Беларусі ва Ўкраіне адбылася акцыя салідарнасьці.
Суд у Кіеве абвясьціў вырак беларускаму добраахвотніку Васілю Парфянову, які абвінавачваўся ў хуліганстве і быў затрыманы 20 лютага 2016 году пасьля пагромаў офіса ўкраінскага алігарха Рыната Ахметава, а таксама аддзяленьняў расейскіх «Альфа-банку» і «Сбербанка России» у цэнтры Кіева.
Беларусы, якія жывуць і працуюць ва Ўкраіне, 19 чэрвеня пікетавалі амбасаду Беларусі ў Кіеве, абураныя затрыманьнямі актывістаў і чальцоў ініцыятыўных групаў прэтэндэнтаў у кандыдаты на прэзыдэнта.
Лекары мяркуюць, што ён мог заразіцца ў Беларусі.
«Арышты і перасьлед — традыцыйныя дробязі выбарчай кампаніі». Што ўкраінскія СМІ пішуць пра выбарчыя падзеі і рэпрэсіі ў Беларусі.
Пячэрскі раённы суд Кіева працягне 1 ліпеня разглядаць пытаньне аб абраньні папярэдняй меры стрыманьня ў дачыненьні да экс-прэзыдэнта Ўкраіны Пятра Парашэнкі. Былога кіраўніка Ўкраіны абвінавачваюць у «злачынным загадзе» і ціску на кіраўніка Службы зьнешняй выведкі Ўкраіны.
Дакладнай даты пакуль не называюць.
Украіна лічыць Расею краінай-агрэсаркай і ўвяла санкцыі да яе кампаніяў, але тыя шукаюць магчымасьці трапіць на рынак праз трэція дзяржавы.
Кабінэт міністраў Украіны вырашыў падоўжыць карантын да 31 ліпеня ў сувязі з павелічэньнем захворвальнасьці на COVID-19.
Ва Ўладзіміра Зяленскага і іхных дзяцей паўторны тэст ня выявіў каранавірусу. Лукашэнка — кантакт чацьвёртага ўзроўню?
У Офісе прэзыдэнта Ўкраіны паведамілі, што жонка Ўладзіміра Зяленскага Алена знаходзіцца на амбуляторным лячэньні ў сувязі з пацьверджаным COVID-19.
Украіна з 15 чэрвеня аднаўляе міжнародныя авіязносіны з Альбаніяй, ЗША, Вялікай Брытаніяй і Турэччынай, а з 27 чэрвеня — з Тунісам.
Запуск БелАЭС, асаблівая мадэль барацьбы беларускіх уладаў з каранавірусам, нечакана актыўная прэзыдэнцкая кампанія і зьмена ўраду — гэтыя тэмы найчасьцей сёньня абмяркоўваюцца ва ўкраінскіх СМІ.
Сьледчыя Дзяржаўнага бюро расьсьледаваньняў паводле даручэньня генэральнага пракурора Ўкраіны Ірыны Венядзіктавай абвясьцілі падазрэньне пятаму прэзыдэнту Ўкраіны Пятру Парашэнку.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі заявіў, што для яго незалежнасьць краіны складаецца зь некалькіх аспэктаў — жоўта-блакітны сьцяг, дзяржаўны гімн і ўсьведамленьне прыналежнасьці да ўкраінцаў.
Загрузіць яшчэ