З 2016 году стала вядома сама меней пра шэсьць заяваў аб вэрбаваньні ўкраінцаў беларускімі спэцслужбамі.
Каля дзясятка беларускіх і ўкраінскіх актывістаў правялі на Майдане Незалежнасьці ў Кіеве акцыю падтрымкі і салідарнасьці з затрыманымі ўдзельнікамі ініцыятыўных груп і апазыцыйнымі палітыкамі.
Авакаў заявіў, што сьледзтва мае доказы, каб давесьці ў судзе датычнасьць усіх трох падазраваных да забойства беларускага журналіста Паўла Шарамета.
Абавязаліся прымаць на сваю тэрыторыю сваіх грамадзян, а таксама грамадзян трэціх краін і асобаў без грамадзянства, якія незаконна ўехалі на іхную тэрыторыю або незаконна знаходзяцца на ёй.
Украіна разглядае забарону на пастаўкі беларускай энэргіі да канца 2021 году, а пастаўкі зь БелАЭС пад пагрозай. Адной з умоў аднаўленьня паставак беларускай электраэнэргіі назвалі атрыманьне парытэтнага доступу ўкраінскай электрычнай энэргіі на рынак Беларусі.
У горадзе Бравары, які знаходзіцца за 11 кілямэтраў ад гарадзкой мяжы Кіева і забясьпечвае ўкраінскую сталіцу вялікай часткай працоўнай сілы, 29 траўня раніцай адбылася вялікая перастрэлка, у якой трое атрымалі раненьні, дзесяцёх у выніку затрымалі.
Акцыі пратэсту ўкраінскіх аграрыяў прымусілі Міжведамасную камісію Ўкраіны ў пытаньнях міжнароднага гандлю адкласьці канчатковае рашэньне аб абмежаваньні ўвозу азотных угнаеньняў на ўкраінскі рынак.
Яна Дугар застанецца пад хатнім арыштам да моманту фактычнай выплаты вызначанага судом памеру грашовага закладу.
Нягледзячы на гандлёвыя перашкоды, Украіна лічыць рынак Беларусі для сваёй прадукцыі прыярытэтным.
Сьледзтва адмовілася ад абвінавачаньня затрыманага вайскоўца і музыкі Андрэя Антоненкі ў арганізацыі гэтага злачынства.
Прэзыдэнцкая сям’я Зяленскіх з нагоды Дня вышыванкі, які адзначаецца 21 траўня, вырашыла зрабіць падарункі лідэрам шэрагу краін сьвету.
У кабінэтах чыноўнікаў ва Ўкраіне няма партрэтаў прэзыдэнта. Што яшчэ зьмянілася за год кадэнцыі Ўладзіміра Зяленскага?
Улады Ўкраіны з 22 траўня аслабляюць карантынны рэжым, уведзены з 12 сакавіка для папярэджаньня пашырэньня каранавірусу.
Экс-прэзыдэнт Украіны Леанід Кучма, які летась у чэрвені вярнуўся ў склад менскай кантактнай групы, зьвярнуўся да дзейнага прэзыдэнта Ўладзіміра Зяленскага з просьбай спыніць ягоны ўдзел у перамовах аб урэгуляваньні сытуацыі на Данбасе.
Калі следзтва, а потым суд, давядуць, што яны забойцы, то яны сядуць у турму, калі не — будуць несьці адказнасьць тыя людзі, якія давялі гэтую справу да суду і абвінавацілі невінаватых людзей.
Мадэрнізацыя і пераўзбраеньне беларускага войска адбываецца ў адпаведнасьці з сучаснымі тэндэнцыямі, і найперш у супрацьпаветраных войсках.
Абяцаюць інфармацыю за пэрыяд 1917-1991 гадоў.
Міністар аховы здароўя Ўкраіны Максім Сьцяпанаў сьцьвярджае, што ўпершыню за ўвесь час карантыну ва Ўкраіне за мінулыя суткі колькасьць грамадзян, якія паправіліся ад COVID-19, перавысіла колькасьць тых, хто заразіўся.
Распад Савецкага Саюзу стварыў роўныя магчымасьці для разьвіцьця нацыянальных моў Беларусі і Ўкраіны. Але пасьля рэфэрэндуму 1995 году ў Беларусі і «моўныя» шляхі суседзяў разышліся — беларуская мова страціла статус адзінай дзяржаўнай, у той час як украінская ў гэты час умацоўвала свае пазыцыі.
Загрузіць яшчэ