Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кіеве адкрылася выстава плякатаў сябра Каардынацыйнай рады Цэсьлера


Выстава плякатаў Уладзімера Цэсьлера ў Кіеве
Выстава плякатаў Уладзімера Цэсьлера ў Кіеве

У мастацкай галерэі «Белы сьвет» у цэнтры Кіева адкрылася выстава плякатаў вядомага ў Беларусі мастака-дызайнэра і сябра Каардынацыйнай рады Ўладзімера Цэсьлера.

Аўтар ня ўдзельнічаў у адкрыцьці выставы, бо цяпер знаходзіцца на Кіпры. На экспазыцыі дэманструецца 28 работ, якія раней публікаваліся ў сацыяльных сетках.

«У нас звычайна на паўгода ці нават на год расьпісаны ўвесь галерэйны працэс. Але тое, што змаглі, мы зрабілі – выстава будзе працаваць 3 дні. Заўтра ў нас у рамках гэтай выстаўкі, якая называецца «Верым, можам, пераможам», адбудзецца круглы стол, мы будзем дыскутаваць на тэму мастака і ягонай ролі ў палітычным працэсе», - паведаміў Свабодзе крэатыўны дырэктар кіеўскай галерэі Ўладзіслаў Крышоўскі.

Паводле яго, у адсутнасьць аўтара выставу дапамагла арганізаваць сям'я Дабровых зь Кіева – бацька і сын Піліп ды Сяргей: «Яны займаліся падборам працаў, друкавалі іх, а мы ўжо прапанавалі на некамэрцыйных умовах сваё памяшканьне. Мы спадзяёмся, што гэтыя працы будуць прададзеныя, а атрыманыя грошы пойдуць на падтрымку Беларусі і аўтара. Піліп Даброў, які нам дапамагаў з арганізацыяй выставы, нарадзіўся ў Беларусі, але ўжо шмат гадоў жыве ў Кіеве. Уладзімер Цэсьлер – сябра іхнай сям'і».

21 жніўня вядомы мастак і дызайнэр Уладзімер Цэсьлер вымушаны быў зьехаць зь Беларусі.

«Пагрозаў не было, але, як толькі я выклаў свой апошні пост са свастыкай, сказалі схавацца. Не казалі, што мне нехта пагражае, але сказалі: „Ты што, хочаш, каб цябе ўкачалі ў асфальт?“ Усе пачалі прапаноўваць дапамогу. І я, не чакаючы, пераехаў цяпер у іншае месца, тут недалёка», — сказаў ён тады карэспандэнту Свабоды.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG