Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кіеве прайшла акцыя салідарнасьці зь Беларусьсю. ФОТА


У Кіеве падтрымалі марш у Менску акцыяй салідарнасьці на майдане Незалежнасьці і каля беларускай амбасады.

У акцыі ўзялі ўдзел каля 100 украінскіх і беларускіх актывістаў, якія патрабавалі вызваленьня палітвязьняў і спыненьня гвалту сілавых органаў супраць мірных пратэстоўцаў.

Актывісты прайшлі маршам з Майдану Незалежнасьці, па вуліцах Крашчацік і Багдана Хмяльніцкага, да вуліцы Кацюбінскага, дзе месьціцца амбасада Беларусі ва Ўкраіне. Яны трымалі бел-чырвона-белыя сьцягі, сярод іх адзін быў вялікі, даўжынёю больш за 10 мэтраў.

Адзін сьцяг павесілі на помнік Уладзіміру Караткевічу, што побач з дыппрадстаўніцтвам.

Актывісты выгуквалі «Жыве Беларусь», «Верым, можам, пераможам» і засьпявалі разам песьню Brutto «Грай». Напрыканцы акцыі ўдзельнікі навязалі на дрэвы побач з амбасадай бел-чырвона-белыя стужкі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG