26 верасьня па трох менскіх адрасах, дзе жывуць актывісты анархісцкага і экалягічнага рухаў, супрацоўнікі МУС правялі вобшукі ды забралі для праверкі кампутарную тэхніку, мабільныя тэлефоны, розную літаратуру і грошы. 27 верасьня актывісты, у якіх адбыліся вобшукі, расказалі падрабязнасьці журналістам.