Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Арганізатары канцэрту «Дзецюкоў» прайгралі суд супраць цэнзуры


Апэляцыйны суд пацьвердзіў ранейшае рашэньне Эканамічнага суду Менску і зноў адмовіў заснавальніку парталу TuzinFM Сяргею Будкіну ў задавальненьні пазову да Менгарвыканкаму, які забараніў канцэрт гарадзенскага гурту «Дзецюкі».

Будкін назваў рашэньне гарадзкіх уладаў палітычным і сказаў, што «суд відавочна стаў на гэты бок».

Ці будзе абскарджвацца вырак далей, арганізатар канцэрту «Дзецюкоў» яшчэ ня ведае.

На ягоную думку, паколькі «Дзецюкі» ў сваёй творчасьці ставяць знак роўнасьці паміж нацызмам і камунізмам, Менгарвыканкам, забараніўшы іхны канцэрт, прыняў палітычнае рашэньне.

Сяргей Будкін
Сяргей Будкін

«Мы чарговым разам паднялі пытаньне пра палітычную цэнзуру ў мастацтве ў Беларусі, і гэты суд пацьвердзіў наяўнасьць такой цэнзуры. Магчыма, застаецца праінфармаваць пра гэта ААН», — падсумаваў Сяргей Будкін.

Падчас разгляду апэляцыйнай скаргі Сяргей Будкін і ягоны адвакат Сяргей Зікрацкі спасылаліся на Канстытуцыю Беларусі, якая дае права грамадзянам краіны вольна выказваць свае меркаваньні, у тым ліку празь песенную творчасьць, і забараняе абмяжоўваць гэтае права законам.

Паводле Сяргея Будкіна, магчымыя наведнікі канцэрту групы «Дзецюкі», які ён марна спрабаваў арганізаваць улетку, самі мелі права вырашаць, слухаць ім песьні ці не.

«Але ўправа ідэалёгіі Менгарвыканкаму, не дазволіўшы канцэрт, пазбавіла іх такога права», — заявіў на судзе Сяргей Будкін.

Ягоны адвакат прадставіў суду дакумэнты, паводле якіх двума гадамі раней вакалісту «Дзецюкоў» Алесю Дзянісаву дазвалялі канцэртную дзейнасьць, ён выступаў нават на сцэне дзяржаўнай філярмоніі.

«А тут раптам ягоны прафэсійны ўзровень прызналі нізкім і пасьведчаньне на канцэрт не далі!», — абураўся музычны крытык Сяргей Будкін.

Карэспандэнт Свабоды пасьля суду папрасіў Сяргея Будкіна выказаць сваю вэрсію такой зьмены стаўленьня гарадзкіх чыноўнікаў да групы «Дзецюкі» і яе лідэра.

Паколькі ва ўправе ідэалёгіі Менгарвыканкаму відавочна сядзяць камуністы, якімі да нядаўняга часу кіраваў старшыня кампартыі, цяперашні міністар адукацыі, становіцца ясна, за што тут такое ідэйнае неўспрыманьне.

«Тут прычапіліся не да нейкага аднаго радку зь якой песьні групы, а ідзе ідэалягічнае непрыманьне ўсёй іх творчасьці. Алеся Дзянісава і „Дзецюкоў“, паэта Алеся Чобата.

Бо, прыкладам, яны ставяць „роўна“ паміж нацызмам і камунізмам. А паколькі, на маю думку, ва ўправе ідэалёгіі Менгарвыканкаму відавочна сядзяць камуністы, якімі да нядаўняга часу кіраваў старшыня кампартыі, цяперашні міністар адукацыі, дык становіцца ясна, за што тут такое ідэйнае неўспрыманьне.

Яно абвастрылася пасьля таго, як гэтыя чыноўнікі з ідэалягічнай управы наведалі канцэрт „Дзецюкоў“ у 2016 годзе, які праводзіла „Эўрарадыё“. Чыноўнікі выйшлі з таго канцэрту, і больш „Дзецюкі“ ў Беларусі выступаць ня могуць», — кажа Сяргей Будкін.

Першае рашэньне аб адмове Сяргею Будкіну ў пазове да Менгарвыканкаму Эканамічны суд Менску прыняў у жніўні, прычым у адсутнасьць пазоўніка. «Тады я быў за мяжой і на паседжаньне спазьніўся», — патлумачыў суду музычны крытык.

Па ацэнцы Сяргея Будкіна, апэляцыйны суд, які прайшоў 20 верасьня, пэўны час вагаўся — адмовіць у пазове ці яго задаволіць.

«Дакладна не было праслухоўваньня музыкі. І суд гэта адчуў, таму адна з судзьдзяў спытала Аляксандра Шастакова зь Менгарвыканкаму, які быў на тым паседжаньні мастацкай камісіі, — а што такое нізкі ўзровень выкананьня, па якіх крытэрах ён вызначаецца?

Бо для кожнага гэты ўзровень розны. А ў камісіі ўвогуле няма вакалістаў, якія б маглі ацэньваць творчасьць калегі. І інструмэнталістаў там няма, якія б маглі ацэньваць узровень ігры на гітары. Там практычна ўсе чыноўнікі.

Адна судзьдзя ўсё зразумела, але ўвесь суд стаў на бок чыноўнікаў. Таму відавочна, што абскарджваць рашэньне адной дзяржаўнай структуры ў другой — гэта ўтапічна.

Мне здаецца, што адна судзьдзя ўсё зразумела, але ўвесь суд стаў на бок чыноўнікаў. Таму відавочна, што абскарджваць рашэньне адной дзяржаўнай структуры ў другой — гэта ўтапічна, у чым мы зноў пераканаліся», — кажа Сяргей Будкін.

Намесьнік кіраўніка галоўнай управы ідэалягічнай працы, культуры і спраў моладзі Менгарвыканкаму Аляксандар Шастакоў на судзе адстойваў пазыцыю, якую ўправа заняла сёлета ў чэрвені.

Мастацкі ўзровень творчасьці групы нізкі — гэтак аднагалосна пастанавіла мастацкая камісія, і таму Сяргею Будкіну адмовілі ў арганізацыі канцэрту Алеся Дзянісава на законнай падставе, заявіў суду гарадзкі чыноўнік.

Тое, што два гады таму Алесю Дзянісаву дазвалялі выступаць з канцэртамі, а ўлетку адмовілі, спадар Шастакоў патлумачыў зьменамі ў заканадаўстве, якое вызначае працэдуру выдачы пасьведчаньняў на арганізацыю канцэртаў. Сваю асабістую ацэнку творчаму ўзроўню групы «Дзецюкі» Аляксандар Шастакоў выказаць суду адмовіўся.

Між тым, паводле заявы заснавальніка парталу TuzinFM Сяргея Будкіна, якая прагучала сёньня ў судзе, сябры мастацкай камісіі ідэалягічнай управы Менгарвыканкаму не праслухоўвалі аўдыёзапісаў песень «Дзецюкоў» у выкананьні Алеся Дзянісава. Музычны крытык спаслаўся на тое, што ў пратаколе паседжаньня няма такога запісу, а таксама на словы аднаго зь сябраў камісіі.

Раней Сяргей Будкін абвясьціў старт кампаніі «Талакой супраць цэнзуры». У прыватнасьці, заклікаў падтрымаць праект «TuzinFM vs. ідэолягі» на Talaka.by, каб стварыць прэцэдэнт супрацьстаяньня цэнзуры.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG